Showing posts with label Васіль Быкаў. Show all posts

Wednesday, January 6, 2016
Saturday, June 7, 2014
Экзістэнцыялізм у кінагарызанталі ("У тумане" С. Лазьніцы)
Дык вось, пра фільм С. Лазьніцы "У тумане" пісалі шмат, але збольшага аўтары згаджалісь, што гэта стужка традыцыйная, што Лазьніца выступае тут клясыцыстам і пераемнікам спадчыны савецкага кінематографу. Гэта настолькі відавочна, што я ня стану паўтарацца, але ня меней відавочна і другое: шырокі кадр ( у дадзеным выпадку - 2.35) абсалютна не ўласьцівы фільмам савецкага часу, а ў нашым выпадку ён ня толькі выкарыстоўваецца, але і выкарыстоўваецца дасьціпна.
Існуе меркаваньне, выражанае калісьц яшчэ Міхаілам Ромам і палемічна завостранае Жан-Люкам Гадарам: шырокі фармат кадру (16:9 (1,78) і шырэй) у параўнаньні з кадрам 4:3 (1,33) меней пасуе для стварэньня эфэкту камэрнасьці, аддаляе чалавека на экране ад гледача і фактычна дэгуманізуе зьмест кадру.
Натуральна, з другога боку, шырокі кадр выдатны для рознага кшталту маляўнічых краявідаў ды масштабных відовішчных сцэнаў. Але ж дастаткова часта рэжысэры папросту ігнаруюць узгаданыя асаблівасьці ўспрыняцьця фільмаў, і здымаюць, напрыклад, драму ў 16:9, што само па сабе не немагчыма, але патрабуе ўсьведамленьня абранай формы і пэўных высілкаў.
Пэрсанажы "У тумане" сапраўды губляюцца на фоне ландшафту, але гэта як найлепш адпавядае кнізе Васіля Быкава, ад якой Лазьніца па магчымасьці не адступаецца. Сушчэня, Войцік, Бураў у кнізе і рамане заціснутыя ў абцугі гістарычных абставінаў, чалавечае губляецца на фоне гісторыі, чаму, верагодна, і мусіць адпавядаць зьяўленьне чалавека на экране ў якасьці часткі краявіду. Нават наяўнасьць у Сушчэні нязломнага ўнутранага стрыжня, што пакідае яму заўсёды толькі адзіны магчымы жыцьцёвы шлях, не зьмяняе таго, што любы шлях мае аднолькавы канец: "...мусіць, усё мае свой сэнс і свае законы. Чалавек не ўсё можа. Часам ён не можа нічога.
Загінулі ж гэтыя людзі, партызаны і патрыёты, чым ён лепшы за іх?" Вось і на экране чалавек і конь аднолькава губляюцца сярод цемры, травы і хваінаў. Чалавек згублены ў сьвеце, дзе правільнасьць і няправільнасьць учынкаў ня маюць значэньня, а выбар паміж дабром і злом ссунуты ў сфэру эстэтычнага (Бураў) і анталягічнага (Сушчэня). Шырокі кадр - не адзіны сродак, што выкарыстоўвае Лазьніца для візуалізацыі такога адчуваньня. Часта людзі ў фільме ледзь бачныя ў начной цемры, альбо адгароджаныя ад гледача галінамі ды камлямі дрэў, альбо яны паказаныя з патыліцы, стаяць ці ляжаць сьпінай да камэры. Чалавек становіцца аб'ектам сярод іншых аб'ектаў, і гэта робіць праблематычным само ягонае існаваньне: ці ёсьць сэнс у згрызотах сумленьня, выбары жыцьцёвай сьцяжыны і нейкіх там асабістых пачуцьцях, калі чалавек прыроўнены да дэталі ўсеагульнага нацюрморту?
Васіля Быкава часта называюць экзістэнцыялістам, але ён адрозьніваецца ад Камю, Сартра ды Кіркегара, бо для тых непазьбежная толькі сьмерць і абсурднасьць быцьця, затое каштоўнасьць набывае магчымасьць выбраць свой спосаб пражываньня гэтага абсурду. Для Быкава ж выбар гэтак жа непазьбежны, як і сьмерць, і кожны выбірае ў адпаведнасьці са сваёй натурай. Быкаў стрыманы ў апісаньні трагічнасьці чалавечага лёсу, у адступленьнях ад канонаў ваеннай прозы, і гэткія ж далікатныя кінематаграфічныя сродкі імкнецца падабраць Лазьніца. Дзіўна, што пра гэтыя асьцярожныя адступленьні ад традыцыі, што неўпрыкмет зьмяняюць і ўзнаўляюць яе, не было нідзе напісана.
Заканчваецца ж фільм гэтак жа, як і кніга: Сушчэня робіць свой апошні выбар і канчаткова губляецца ў тумане, людзі становяцца неадрознымі ад сьвету, ў якім жывуць.
P.S. Магчыма, што я ўсё-ткі прапусьціў нейкія тэксты, дзе "У тумане" разглядаецца ў такім рэчышчы. У такім выпадку буду ўдзячны за спасылкі. Тэма ж фармату кадра ў кіно ўжо ўсплывала ў цікавых абмеркаваньнях тут, тут і тут.

Thursday, April 10, 2014
На чорных лядах (1995)
«На Чорных лядах» — гэта фільм, які бачыў, альбо рана ці позна абавязкова паглядзіць кожны нацыянальна зангажаваны беларус. Прычынаў даволі: гэта экранізацыя паводле твораў позняга Васіля Быкава (калі, як вядома, яго ўжо не стрымлівала савецкая цэнзура), у цэнтры сюжэта знаходзіцца Слуцкі Збройны Чын, ён выразна антысавецкі і быў пакладзены на паліцу Беларусьфільма пасля рэферэндуму 1995 году (хоць і паказваўся па тэлебачанні). Рэжысёру Валерыю Панамарову належыць яшчэ і культавы фільм Тутэйшыя (1993), і нарэшце, персанажы там размаўляюць па-беларуску (хіба не галоўнае патрабаванне да «нацыянальнага кіно» ў пэўных колах).
Фільм пачынаецца з мізансцэны, што нагадвае «Праверку на дарогах» (1971) Аляксея Германа, але бадай што падабенства выпадковае і такое ўражанне выкліканае ў першую чаргу абмежаванай колькасцю спосабаў адразу ўвесці гледача ў партызанскую тэматыку, бо на гэтым паралелі і заканчваюцца. Фільм складаецца амаль цалкам з буйных планаў актораў, і нярэдка ў кадры знаходзіцца толькі адзін чалавек. Узгадваецца вядомая фраза, што кожны памірае самотным, і ўдзельнікам анты-бальшавісцкага супраціву сапраўды засталісь лічаныя гадзіны. Пра ранейшыя натхненне і мары можна пачуць хіба некалькі словаў у самым пачатку, і нават яны ўжо афарбаваныя паразай. Флэшбэкі таксама вяртаюць не да гэтых часоў, і нават не да шчаслівага дзяцінства цяперашніх партызанаў, а да момантаў, калі яны зразумелі, што мусяць пайсці насуперак хадзе гісторыі. Іх змрочныя суворыя твары — гэта твары людзей, што засталісь сам-насам са сваім конам, яны як краявіды Зямлі пасля Апакаліпсісу. Сімптаматычна, што фільм быў зняты менавіта ў 1995 годзе, калі палёт Адраджэння быў спынены, і позірк многіх вярнуўся назад — да былых паразаў. Фільм заканчваецца тым, што на свет апускаецца цёмная ноч страчаных надзей, але чалавек ідзе ў гэтую ноч, і, магчыма, дойдзе да світанку. Але важна і тое, што непрыемнае рашэнне, прынятае змагарамі за незалежную Беларусь ў фільме, хоць і не змяняе жалезнай хады гісторыі, дазваляе ім застацца людзьмі. Не ўпэўнены, што гэта атрымалася ў многіх адраджэнцаў 90-х. Што тычыцца фільма, шкада толькі, што тое, што мы можам бачыць зараз паводле з адной папулярных баек — чарнавы матэрыял, і імаверна, некаторыя недапрацаваныя моманты (у першую чаргу вельмі слабы мантаж гуку) меліся быць змененыя. Магчыма, зменены быў бы і момант, калі Студэнт (многія партызаны выступаюць пад мянушкамі) перад смерцю чытае знакаміты верш Я. Купалы «А хто там ідзе...» так, нібы дэкламіруе са сцэны падчас нейкага ўрачыстага мерапрыемтсва. Зрэшты, улічваючы, што 90-я пакінулі нам мала дасканалых стужак, а буйныя планы «На Чорных лядах» можна спісаць і на тэлевізійнасць эстэтыкі, змушаную беднасць, магчыма, ніякай лепшай версіі фільма не магло з'явіцца. Так ці інакш, я б без ваганьняў аддаў бы перавагу «Чорным лядам», завершаным рэжысёрам да цэльнага выказвання, а не цудоўнай рамантычнай гісторыі пра скрадзеную кіраўніцтвам Беларусьфільма стужку.

Subscribe to:
Posts (Atom)