Showing posts with label Antonio Gramsci. Show all posts
Showing posts with label Antonio Gramsci. Show all posts

Wednesday, December 28, 2016

Антоніа Грамшы – Я ненавіджу Новы год

Штораніцы, прачынаючыся пад покрывам небёсаў, я адчуваю, нібы для мяне зноў наступіў Новы год.

Таму я і ненавіджу ўсе гэтыя Новыя гады з вызначаным тэрмінам прыдатнасці, што ператвараюць жыццё і дух чалавека ў камерцыйнае прадпрыемства з дбайна падлічанымі выніковымі рахункамі, справаздачай для падатковай і падпісаным планам на наступны год. Усё гэта змушае згубіць адчуванне непарыўнасці жыцця і духу. Урэшце на поўным сур'ёзе пачынаеш думаць, што паміж гадамі існуе нейкі перапынак, што пачынаецца новая гісторыя; робіш калядныя абяцанні і шкадуеш, што паленаваўся выканаць папярэднія, і далей па звычайным спісе. Вось што не так з датамі наогул.