Штораніцы,
прачынаючыся пад покрывам небёсаў, я
адчуваю, нібы для мяне зноў наступіў
Новы год.
Таму
я і ненавіджу ўсе гэтыя Новыя гады з
вызначаным тэрмінам прыдатнасці, што
ператвараюць жыццё і дух чалавека ў
камерцыйнае прадпрыемства з дбайна
падлічанымі выніковымі рахункамі,
справаздачай для падатковай і падпісаным
планам на наступны год. Усё гэта змушае
згубіць адчуванне непарыўнасці жыцця
і духу. Урэшце на поўным сур'ёзе пачынаеш
думаць, што паміж гадамі існуе нейкі
перапынак, што пачынаецца новая гісторыя;
робіш калядныя абяцанні і шкадуеш, што
паленаваўся выканаць папярэднія, і
далей па звычайным спісе. Вось што не
так з датамі наогул.
Кажуць,
храналогія – хрыбет гісторыі. Магчыма.
Але неабходна прызнаць, што чатыры-пяць
фундаментальных датаў, што захоўвае ў
сваёй памяці кожны прыстойны чалавек,
дрэнна паслужылі гісторыі. І гэта таксама
Новыя гады: напрыклад, пачатак Рымскай
гісторыі, Сярэднявечча і сучаснасці.
Яны
сталі настолькі паўсюднымі і скамянелымі,
што бывае, зловіш сябе на думцы, нібы
жыццё ў Італіі пачалося ў 752 г., што 1490
ці 1492 – як горы, перабраўшыся праз якія
чалавецтва апынулася ў новым свеце,
пачало новае жыццё. Дата становіцца
перашкодай, плотам, які не дае ўбачыць,
як гісторыя працягвае цячы тым жа
збольшага нязменным рэчышчам, без рэзкіх
перапынкаў, як калі ў кінатэатры рвецца
кінастужка, і бачыш асляпляльна яркі
разрыў.
Таму
я ненавіджу Новыя гады. Я хачу, каб яны
наступалі кожную раніцу. Штодня я хачу
весці раду з сабой, штодня хачу абнаўляцца.
Ніводнага дня, прадугледжанага для
адпачынку. Я сам выбіраю свае перапынкі,
калі адчуваю, што п'яны насычанасцю
жыцця і хачу занырнуць у жывёльнае, каб
спаталіць прагу новых сілаў.
Ніякай
духоўнай падзёншчыны. Няхай кожны год
майго жыцця будзе новым, хоць і звязаным
з тымі, што мінулі. Ніякага дня святкавання
з абавязковымі калектыўнымі рытмамі,
што я падзяляў бы з незнаёмымі, абыякавымі
мне людзьмі. Дзяды нашых дзядоў, і гэтак
далей, святкавалі, а значыць і мы мусім
адчуваць такую патрэбу. Як жа моташна!
Таму
я чакаю і на сацыялізм. Бо ён выкіне ў
смецце ўсе гэтыя даты, што не адгукаюцца
ў нашым духу, а калі нават і створыць
новыя, дык яны будуць хаця б нашыя
ўласныя, а не бяздумна прынятыя ў спадчыну
ад продкаў.
Гэты тэкст быў упершыню апублікаваны ў турынскім выданні Avanti! у персанальнай калонцы Антонія Грамшы «Sotto la Mole», 1 снежня, 1916 г. Мне ж ён дарэчы ўзгадаўся, акурат калі я займаўся падрахаваннем сваіх гадавых кінавынікаў. Такая вось іронія.
No comments:
Post a Comment