Але ж вось, увечары 17 кастрычніка 2014 году, я мушу прызнаць, што ўсё сапраўды так. Канешне, Аляксандра Бутар - ня постаць масштабу Ігар Дабралюбава (гэта яе першы поўнамэтражны фільм), і "Белыя росы. Вяртаньне" ніколі ня стане такой жа "народнай" стужкай (хаця б з-за таго, што ня будзе ніякага ўсесаюзнага пракату), ды й наўрад ён будзе гэтак жа цікавы ў Расеі, бо раней мы падзялялі значна больш агульнага кантэксту, а зараз разыйшлісь даволі далёка. Фільм, дарэчы, гэта выдатна дэманструе. "Белыя росы. Вяртаньне" - нацыянальная стужка, бо хоць і зьняты па-расейску, але зьняты пра да болю пазнавальнае.
Пра інвэстараў і звышсучасныя шматфункцыянальныя цэнтры невядома для чаго, пра лятэрэйную наркаманію, вечныя падарункі чыноўнікам, пра буслоў і адмысловы местачковы антыглябалізм. Нават драматургічная хіба, - тое, што гэтым самым інвэстарам невядома з чаго прышла да галавы дзіўная ідэя рэалізаваць свой праект у глухой беларускай вёсцы, - працуе на агульны эфэкт. Бо-ж ці ня праўда, што ўсе гэтыя цэнтры так і зьяўляюцца - выскокваюць як грыбы пасьля дажджу там, дзе іх ніхто й не чакаў?
Паміж гэтымі фільмамі больш як трыццаць год, але можна сказаць, што новыя "Белыя росы" пачынаюцца там, дзе скончылісь старыя. Тады ў фінале ўсе пераязджалі ў горад, а Фядос прамаўляў свой знакаміты маналёг, дзе сьведчыў аб прыняцьці кону і прасіў у сонца лепшай долі для сваіх дзяцей, гэткая нечаканая праява паганства сярод краіны, ў якой перамог сацыялізм. Фільм Дабралюбава стаўся своеасаблівым мастацкім дакумэнтам урбанізацыі і сыходу ў мінулае вясковай Беларусі. Але ж калі вясковая нацыя пераехала ў Мінск (альбо за мяжу), яна не пазбылася сваіх каранёў. Прынамсі, так, відаць лічыць Аляксей Дудараў, што зьяўляецца аўтарам абодвух сцэнароў. І ў новых "Белых росах" гэтыя карані ламаюць гарадзкі асфальт. Тут мы маем ужо не элегічны настрой, але ірацыянальнасьць традыцыі, што падымае галаву і абвяшчае сваю лякальную вайну глябалізму. У сьвеце, што мы бачым на экране, нават гараджанін з першага позірку пазнае вядзьмарку, а стары Ходас (Юозас Будрайтыс) адчувае тую ж повязь з прыродай, што і яго продкі. Навязьлівая сучаснасьць прадстаўленая ўдалым вобразам - старыя ў пансыянаце зьбіраюцца на адмысловыя сэансы тэрапіі, дзе яны глядзяць на штучныя краявіды з вадаспадамі і горнымі рэчкамі на вялікім экране. Лёгка зразумець пэрсанажаў, калі яны хочуць уцячы адтуль пасьля ўсяго некалькіх дзён камфорту.
Канфлікт паміж старым і новым добра бачны ў дыялёгах:
- У нас усё па эўрапейскіх стандартах!
- Яны ў мяне [людзі] нестандартныя простыя.
- Усе людзі аднолькавыя.
- Грошы вырашаюць усё. (інвэстар, зь нямецкім акцэнтам)Гэта ўсё тая ж упартая архетыпічная "тутэйшасьць" і нежаданьне кідаць сваё ў абмен на лепшае чужое, адзначаныя яшчэ Францішкам Багушэвічам:
- Ня тут.
Кепска ж мая хатка, падваліна згніла,Магчыма, зараз беларусы значна больш ахвотна спакушаюцца на даброты цывілізацыі, і фільм пра гэта таксама, але тая ўпартасьць усё яшчэ з намі, і героі фільму ўсё-ткі вырываюцца з жалезных цугляў аднолькавасьці і эўрапейскіх стандартаў. Перамагае каханьне. Зрэшты, "Белыя росы" папросту не маглі скончыцца дрэнна. І нават дурацкі фольк-рэп з "Буранаўскімі бабушкамі" на фінальных тытрах не зьмяняе агульнага ўражаньня: ўсё было зроблена так, як трэба.
І дымна, і зімна, а мне яна міла;
Не буду мяняцца хоць бы і на замкі, -
Калок свой мілейшы, як чужыя клямкі.
Трошкі дадатковага чытаньня:
Белыя росы, Белыя росы!
"Белыя росы" - 2014
Ці зможа фільм "Белыя росы. Вяртанне" паўтарыць поспех трыццацігадовай даўніны?
Нэлі Дабралюбава пра новыя "Белыя росы": Я супраць усялякіх рымэйкаў
Литовский актер Юозас Будрайтис - о новом белорусском фильме "Белые Росы-2"
На аншлаговую премьеру "Белые росы. Возвращение" в Минск приехал Николай Караченцов
Режиссёр Аалександра Бутор: "Храню дома афишу, на которой один дедушка написал: "Фильм - сила!"
СоцКор. Пра новыя «Белые Росы»
«Белые росы. Возвращение» - кино на один раз
No comments:
Post a Comment