Friday, December 19, 2014

О кинотеатрах - IV

Повышенным интересом к киноискусству обусловлены масштабы строительства кинотеатров [у пасьляваенныя гады], интенсивность использования в решении фасадов и интерьеров декоративной пластики. Свободная трактовка классической композиции и ордерных элементов в сочетании с лепной пластикой геральдического характера использована в решении двухзального кинотеатра "Победа" в Минске (арх. И. Лангбард, М. Бакланов, 1947 г.). Главный объём, фланкированный пониженными боковыми крыльями, акцентирован портиком из гранёных колонн коринфского ордера с развитым антаблементом, карнизом и завершённым аттиком. Ось симметрии фасада кинотеатра "Спартак" в Минске
(сейчас театр "Молодёжный", арх. Т. Каманина, 1950-е гг.) акцентирована входной нишей с двумя ионическими колоннами, ритм которых продолжен в боковых частях сдвоенными пилястрами. Над нишей возвышается объём с люнетой в тимпане.
Решение фасада кинотеатра им. Калинина в Гомеле (арх. В. Вараксин, 1950-1955 гг.), представляющего свободную интерпретацию ренессансной постройки, перекликается со знаковым для советской архитектуры зданием - Центральным домом архитектора в Москве (главный фасад - арх. А.Буров, 1938-1941 гг.), который в свою очередь является реализованным мотивом фрески Пьеро делла Франческа.

Нижний ярус решён аркадой, открывающей входную нишу. Композиция дополнена круглыми проёмами над входами и прямоугольными над арками. Фасады рустованы, завершены карнизом на модульонах, парапетом в виде балюстрады. Свободную трактовку ордера демонстрируют капители на фасаде кинотеатра в Барановичах, представляющие композицию из флагов с изображением серпа и молота.
(Шамрук А.С. Архитектура Беларуси XX - начала XXI в. : эволюция стилей и художественных концепций)

Я паспрабаваў сабраць яшчэ крыху зьвестак, але ня ўсе яны аднолькава надзейныя. Тым ня меньш:

Кінатэатр імя Калініна разьмяшчаецца ў самым цэнтры гораду (вул. Камунараў, 4) і зьяўляецца самым старым гомельскім кінатэатрам. Яго будынак зьяўляецца адзінай захаванай часткай комплексу будынкаў гатэлю "Савой". Праект гэтага гатэлю быў распрацаваны Станіславам Данілавічам Шабунеўскім у 1910 годзе па замове братоў Шановічаў. Першых гасьцей гатэль прыняў 1 сьнежня 1911 году, таксама ў комплексе мясьціўся "Театр художеств" з канцэртнай заляй, тэатрам і кінематографам у трохпавярховай заляй на 800 месцаў.
На жаль, найбольш архітэктурна цікавая частка будынку не захавалася. "Савой" пацярпеў у 1918 г., калі падпольшчыкі зладзілі выбух падчас правядзеньня там паседжаньня нямецкіх вайскоўцаў. Таксама і ў 1920 г. гатэль гарэў і быў моцна пашкоджаны, калі камуністы абараняліся падчас Стрэкапытаўскага паўстаньня. Гэта было адно з самых буйных паўстаньняў на Беларусі, паўстанцы выступалі супраць палітыкі ваеннага камунізму. Менавіта пасьля гэтага бальшавікі перанесьлі цэнтр губэрніі з Магілёву ў Гомель, а ў 1929 г. пра гэтыя падзеі быў зьняты фільм - "Отель "Савой/Белый генерал". Фільм не захаваўся, але Аляксандр Файнцымер, зьняў на Белдзяржкіно некалькі іншых выдатных фільмаў: авангардны "Поручик Киже" (1934) і пасьпяховы "Константин Заслонов" (1949, сумесна з У. Корш-Сабліным).
Пасьля ж Другой сусьветнай вайны ад гатэлю засталіся толькі рэшткі.
Частка комплексу была адноўленая як кінатэатр у 1948(?)г. як адназальны кінатэатр. У 1969 г. будынак быў рэканструяваны, былі пабудаваныя другая глядацкая заля і фае. Здаецца, тады ж фае было аздобленае мазаічным пано "Карагод" (мастакі М. Казакевіч, Дз. Алейнік). У кінатэатры працавала 6 кінаклюбаў і 2 кіналекторыі.
Сёньня ў кінатэатры функцыянуюць дзьве залі - вялікая, разьлічаная на 771 месца, і відэазаля на 44 месцы. У фае малай залі дзейнічае начны бар з назвай "Красная жара" (верагодна, ў гонар баявіка са Шварцнэгерам).

Скульптура ў фае "Перамогі" - гэта Ікар працы Яўгена Колчава. Сам жа кінатэатр знаходзіцца на месцы былога клюбу харчавікоў (падчас вайны нямецкі салдацкі клюб), раней там знаходзіўся праваслаўны манастыр, а яшчэ раней базыльянскі кляштар і касьцёл. "Перамога" стала першым у Беларусі мультыплексам, кінатэатрам з шырокім экранам, а зараз знаходзіцца ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў РБ. На сайце камсамолкі разьмешчанае даволі аб'ёмнае інтэрвію з кінамеханікам першага пасляваеннага кінатэатра Беларусі - Станіславам Шарманавым, зь якога можна даведацца даволі цікавых зьвестак. У фільме ж "Архитектор Лангбард. Невостребованный архив" можна ўбачыць кароткі ўрывак архіўнай стужкі, прысьвечанай адкрыцьцю "Перамогі".





 І нарэшце два артыкулы з энцыкляпэдыі "Свод памятников истории и культуры Белоруссии. 1985 - 1990":


Папярэднія часткі:
О кинотеатрах - I
О кинотеатрах - II
О кинотеатрах - III

No comments:

Post a Comment