Год выдаўся напраўду ўдалы: адбыўся 4-ы фестываль Cinema Perpetuum Mobile, і нават на святочны перыяд не спыняецца падрыхтоўка да наступнага. Конкурс нацыянальнага кіно на "Лістападзе" з'явіўся толькі летась, але ў гэтым годзе выклікаў ужо не толькі ветлівы інтарэс. Нават Bulbamovie упершыню прайшоў такі не толькі ў Польшчы. Цяпер можна з пэўнасцю казаць, што калі мы маем падставы спадзявацца на беларускае кіно, дык гэта наўрад ці звязана з рэанімацыяй Беларусьфільму, поўнаметражныя стужкі якога чарговы раз расчаравалі. Здавалася б, былі ўсе падставы турбавацца за лёс кінапракату, але і ён ажывіўся, і многія выдатныя фільмы атрымалася паглядзець у кінатэатры.
Па шчырасці, мне спадабалася так шмат фільмаў, што я нават не буду пералічваць усе. Мінулы раз безумоўным лідарам быў наватарскі фільм Гадара, які прадэманстраваў, што 3D можна паказваць не толькі велічныя краявіды, касмічныя караблі і эякуляцыю, гэтым жа разам - самы традыцыйны фільм Хоў Сяосяня, Nie Yin niang / Забойца (2015). Кампазіцыю кадра, складаныя, але не герметычна зацемненыя перапляценні сюжэтных лініяў цяпер, здаецца, лепш не робіць ніхто. Фільм велічнай прыгажосці і непадробнага гуманізму. Я маю на ўвазе не тое, што савецкія савецкія крытыкі ў свой час да месца і не да месца клеймавалі "абстрактным гуманізмам" (добры ўзор - паскудная сёлетняя казка Beasts of No Nation), а такую ўвагу да персанажаў, што яны не губляюцца нават на фоне рэдкай прыгажосці краявідаў ды інтэр'ераў.
Jauja / Хауха, блаславёная краіна (2014) рэж. Лісандра Алонса
У адрозненне ад неблагога новага фільма Таранціна, для Алонса вестэрн не заканчваецца амажом Форду. Уласна кажучы, ён выпраўляецца настолькі далёка ад класічнага вестэрну, што немагчыма дакладна прасачыць траекторыю.
Buzzard / Паганец (2014) рэж. Джоэл Потрыкус
Пакуль у нас скардзяцца на тое, што малабюджэтныя фільмы выглядаюць небагата, самыя цікавыя фільмы ў Амерыцы здымаюць зусім не ў Галівудзе, і за мінімальныя грошы (папярэдні фільм Джоэла каштаваў каля $3000). Яго новая гісторыя — пра тое, што эканоміка страшней за Фрэдзі Кругера.
National Gallery / Нацыянальная галерэя (2014) рэж. Фрэдэрык Уайзман
На жаль, фільмы Уайзмана, аднаго з лепшых сучасных дакументалістаў, злачынна не перакладзеныя. Да "Нацыянальнай галерэі" ёсць хаця б англійскія субтытры, і я пішу тут пра гэта, каб не паленавацца перакласці ў наступным годзе. У "Нацыянальнай галерэі" ён, канешне ж, не проста паказвае карціны, а ў першую чаргу паказвае, як работае музей, праводзіць паралелі паміж візуальнымі мастацтвамі.
Une jeunesse allemande / Моладзь Германіі (2015) рэж. Жан-Габрыэль Пер'ё
Яшчэ адзін дакументальны фільм, з зусім іншым падыходам. Жан-Габрыэль Пер'ё праводзіць маленькую тэрарыстычныю акцыю ў глядацкай залі, — ён распавядае гісторыю Фракцыі Чырвонай Арміі (RAF), сутыкаючы лявацкія агітацыйныя стужкі і прадзяржаўную прапаганду.
La Sapienza / Ла Сапіенца / Мудрасць (2014) рэж. Эжэн Грын
Чым далей, тым болей маё стаўленне да Эжэна Грына нагадвае мне любоў-нянавісць, што я адчуваю да Эзры Паўнда.
Я тебя не люблю / Я цябе не кахаю (2012) рэж. Павал Кастамараў, Аляксандр Растаргуеў
Звягінцавы грувасцяць састарэлыя метафары, а Кастамараў і Растаргуеў здымаюць сапраўднае кіно. Зноў жа, зусім неістотна, што яно знятае "неправільна" і на дрэнную камеру.
Amour fou / Шалёная любоў (2014) рэж. Джэсіка Хаўснер
Гісторыя самагубства Генрыха фон Клейста і Генрыеты Фогель, знятая як лірычная камедыя з фемінісцкім ухілам.
Rak ti Khon Kaen / Могілкі хараства (2015) рэж. Апічатпон Вірасетакун
Часта кажуць, што Вірасетакун занадта павольны і нудны, але я прыйшоў на "Могілкі хараства" стомлены, адразу пасля працы, а сыйшоў з сеансу бадзёры, як пасля добрага сну. Уласна, ягоныя фільмы і ёсць чароўныя сны, дзе старажытныя духі, побытавыя дробязі, гумар і палітыка суіснуюць, не замінаючы адно адному.
The Forbidden Room / Забаронены пакой (2015) рэж. Гай Мэдзін, Эван Джонсан
Phoenix / Фенікс (2014) рэж. Крысціян Пецольд
Ja-yu-eui eon-deok / Узгорак свабоды (2014) рэж. Хон Сан-Су
Усе фільмы Хон Сан-Су падобныя адзін да аднаго, і кожны па-свойму добры, але гэты ўжо не апошні фільм мне асабліва да сэрца.
Белорусский психопат / Беларускі псіхапат (2015) рэж. Мікіта Лаўрэцкі
Калі беларускі псіхапат у Потрыкіса жыве пад таталітарнай уладай эканомікі, дык у гэтым фільме Лаўрэцкага галоўны персанаж — творчы чалавек, які толькі адзін раз узгадвае пра грошы, дый тое, каб пахвастацца, што ў яго з гэтым няма праблемаў. На той выпадак, калі хтосьці сумняваўся, што мы жывем у самай лепшай краіне свету. А калі сур'ёзна — камічнае даследаванне жанру, што як і многія фільмы ў маім спісе аказваецца на мяжы паміж сном і рэальнасцю.
Taxi Tehran / Таксі (2015) рэж. Джафар Панахі
Чарговы мінімалістычны шэдэўр і самы смешны фільм году. Як і амаль у любой добрай камедыі знайшлося месца (дарэчнай) сентыментальнасці. Усе меньш і меньш зразумела, дзе пачынаецца і заканчваецца кіно, але гэта нагода хутчэй не сумаваць і настальгіраваць, але радавацца.
Яшчэ 13 фільмаў, у алфавітным парадку:
Le paradis / Рай (2014) рэж. Ален Кавалье
Mad Max. Fury Road / Шалёны Макс. Дарога шалу (2015) рэж. Джордж Мілер
Maps to the Stars / Зорная мапа (2014) рэж. Дэвід Кроненберг
Mistress America / Спадарыня Амерыка (2015) рэж. Ноа Баўмбах — гісторыя лавіраванняў паміж пошукамі сябе і неабходнай для гэтага імітацыяй іншых, падобная да папярэдняга фільма Баўмбаха, але з іншага ракурсу і ў больш мажорнай танальнасці.
Most of Us Don't Live There / Мала хто жыве там (2014, к/м) рэж. Лаўра Марыя Уэйн — даследаванне асабістай памяці, траўматычнасці мінулага.
Mr. Turner / Уільям Цёрнер (2014) рэж. Майк Лі
Pasolini / Пазаліні (2014) рэж. Абель Ферара — самы недаацэнены фільм.
P'tit Quinquin / Малы Кенкен (2014, міні-серыял) рэж. Бруно Дзюмон.
Reflektor Tapes / Запісваючы Reflektor (2015) рэж.Каліль Ёзэф. Уся ўвага сёлета дасталася іншаму музычнаму фільму (Junun Пола Томаса Андэрсана), але менавіта мазаічны фільм Ёзэфа, што выклікае пастаяннае адчуванне нястачы і нават раздражнення, з'яўляецца, магчыма, увасабленнем пост-кінематаграфічнасці. Гэта недасяжны "прывабны аб'ект" Шавіра, які так цяжка выкінуць з галавы.
Victoria / Вікторыя (2015) рэж. Себасцьян Шыпер — ідэальны адказ паказушнаму Бердмэну. Калі ў Ін'яррыту аператарская работа была ў большай ступені дадатковым атракцыёнам, дык у гэтым выпадку яна натуральным чынам вынікае з сюжэту.
While We're Young / Пакуль мы маладыя (2014) рэж. Ноа Баўмбах
Пасха Хрыстова (2015, к/м) рэж. Дар'я Юркевіч — даволі рэдкі ўзор дакументальнага кіно, дзе канфлікт раскрываецца візуальна.
Хранатопь (2015, с/м) рэж. Андрэй Кудзіненка, Аляксандр Дзебалюк, Януш Гаўрылюк, Мікалай Князеў, Віктар Шутчанка, Паліна Рыхтар (арт-суполка Хранатоп) — недасканалы праект з вялікім патэнцыялам.
Іншыя вартыя ўвагі кінапраекты цалкам належаць новаму часу. Гэта масштабная задума Antje Ehmann і Харуна Фарокі, якая найлепш апісваецца назвай — Labour in a Single Shot, а таксама новы інтарактыўны сайт, прысвечаны рэвалюцыі ў Егіпце — Filming Revolution, пра які можна пачытаць тут. Працягвае развівацца новае слова/вобраз кінакрытыкі, аўдыёвізуальныя эсэ, становяцца больш відавочнымі і слабасці, і патэнцыял гэтага жанру; талковы зрэз зробленага за год можна ўбачыць у гэтым апытанні.
Асобныя рэтраспектыўныя фільмы:
Сустрэнь мяне ў Сэнт-Луісе (1944) Вінсэнтэ Мінэлі — адзін з лепшых узораў галівудскага эскапізму.
Лісічкі (1941) Уільяма Уайлера — іншае аблічча Галівуду, рэдкай дасканаласці крытычны рэалізм.
Пунсовая літара (1926) Віктара Шострама — бо гэты ўяўна просты фільм нічым не саступае шэдэўрам, знятым ім на радзіме.
Ад аблокаў да супраціву (1979) Жана-Мары Штраўба і Даніэль Юе — я перагледзеў яго яшчэ пяць разоў нават пасля таго, як пераклаў.
Цені забытых продкаў (1964) Сяргея Параджанава — лепшы прыклад таго, што фільм можа абыйсціся і без сюжэту.
Гонар сям'і Прыццы (1985). У Джона Х'юстана даволі недаацэненых фільмаў, але менавіта гэты — ідэальная антытэза "Ладным хлопцам" (1990) Скарсэзэ, дзе той усхваляе гвалт і тупасць.
Кнігі:
Steven Shaviro "Post-Cinematic Affect" (Obooks, 2010)
David Bordwell "Film Art: An Introduction" (7th Edition, McGraw-Hill Companies, 2003)
David Bordwell "Ozu and the Poetics of Cinema" (BFI Publishing, 1994)
Дональд Ричи "Одзу" (НЛО, 2014)
Рюи Ногейра "Разговоры с Мельвилем" (Rosebud Publishing, 2014)
Наогул, гадавых кінавынікаў становіцца ўсё больш, і ўсё цяжэй патрапіць на штосьці цікавае. Няма нічога дрэннага ў тым, што, напрыклад, Антону Доліну, падабаюцца фільмы, пра якія амаль усе ведаюць і многія глядзелі, але незразумела, які сэнс у тым, каб чалавек з недаступнымі большасці магчымасцямі заўважыць нетрывіяльныя стужкі, дзяліўся толькі самым прадказальным. Асабіста мне самымі цікавымі падаліся спісы Otros Cines, desistfilm, і Cineticle.
Nie Yin niang (2015) |
Jauja (2014) |
У адрозненне ад неблагога новага фільма Таранціна, для Алонса вестэрн не заканчваецца амажом Форду. Уласна кажучы, ён выпраўляецца настолькі далёка ад класічнага вестэрну, што немагчыма дакладна прасачыць траекторыю.
Buzzard (2014) |
Пакуль у нас скардзяцца на тое, што малабюджэтныя фільмы выглядаюць небагата, самыя цікавыя фільмы ў Амерыцы здымаюць зусім не ў Галівудзе, і за мінімальныя грошы (папярэдні фільм Джоэла каштаваў каля $3000). Яго новая гісторыя — пра тое, што эканоміка страшней за Фрэдзі Кругера.
National Gallery (2014) |
На жаль, фільмы Уайзмана, аднаго з лепшых сучасных дакументалістаў, злачынна не перакладзеныя. Да "Нацыянальнай галерэі" ёсць хаця б англійскія субтытры, і я пішу тут пра гэта, каб не паленавацца перакласці ў наступным годзе. У "Нацыянальнай галерэі" ён, канешне ж, не проста паказвае карціны, а ў першую чаргу паказвае, як работае музей, праводзіць паралелі паміж візуальнымі мастацтвамі.
Une jeunesse allemande (2015) |
Яшчэ адзін дакументальны фільм, з зусім іншым падыходам. Жан-Габрыэль Пер'ё праводзіць маленькую тэрарыстычныю акцыю ў глядацкай залі, — ён распавядае гісторыю Фракцыі Чырвонай Арміі (RAF), сутыкаючы лявацкія агітацыйныя стужкі і прадзяржаўную прапаганду.
La Sapienza (2014) |
Чым далей, тым болей маё стаўленне да Эжэна Грына нагадвае мне любоў-нянавісць, што я адчуваю да Эзры Паўнда.
Я тебя не люблю (2012) |
Звягінцавы грувасцяць састарэлыя метафары, а Кастамараў і Растаргуеў здымаюць сапраўднае кіно. Зноў жа, зусім неістотна, што яно знятае "неправільна" і на дрэнную камеру.
Amour fou (2014) |
Гісторыя самагубства Генрыха фон Клейста і Генрыеты Фогель, знятая як лірычная камедыя з фемінісцкім ухілам.
Rak ti Khon Kaen (2015) |
Часта кажуць, што Вірасетакун занадта павольны і нудны, але я прыйшоў на "Могілкі хараства" стомлены, адразу пасля працы, а сыйшоў з сеансу бадзёры, як пасля добрага сну. Уласна, ягоныя фільмы і ёсць чароўныя сны, дзе старажытныя духі, побытавыя дробязі, гумар і палітыка суіснуюць, не замінаючы адно адному.
The Forbidden Room (2015) |
Phoenix (2014) |
Ja-yu-eui eon-deok (2014) |
Усе фільмы Хон Сан-Су падобныя адзін да аднаго, і кожны па-свойму добры, але гэты ўжо не апошні фільм мне асабліва да сэрца.
Белорусский психопат (2015) |
Калі беларускі псіхапат у Потрыкіса жыве пад таталітарнай уладай эканомікі, дык у гэтым фільме Лаўрэцкага галоўны персанаж — творчы чалавек, які толькі адзін раз узгадвае пра грошы, дый тое, каб пахвастацца, што ў яго з гэтым няма праблемаў. На той выпадак, калі хтосьці сумняваўся, што мы жывем у самай лепшай краіне свету. А калі сур'ёзна — камічнае даследаванне жанру, што як і многія фільмы ў маім спісе аказваецца на мяжы паміж сном і рэальнасцю.
Taxi Tehran (2015) |
Чарговы мінімалістычны шэдэўр і самы смешны фільм году. Як і амаль у любой добрай камедыі знайшлося месца (дарэчнай) сентыментальнасці. Усе меньш і меньш зразумела, дзе пачынаецца і заканчваецца кіно, але гэта нагода хутчэй не сумаваць і настальгіраваць, але радавацца.
Яшчэ 13 фільмаў, у алфавітным парадку:
Le paradis / Рай (2014) рэж. Ален Кавалье
Mad Max. Fury Road / Шалёны Макс. Дарога шалу (2015) рэж. Джордж Мілер
Maps to the Stars / Зорная мапа (2014) рэж. Дэвід Кроненберг
Mistress America / Спадарыня Амерыка (2015) рэж. Ноа Баўмбах — гісторыя лавіраванняў паміж пошукамі сябе і неабходнай для гэтага імітацыяй іншых, падобная да папярэдняга фільма Баўмбаха, але з іншага ракурсу і ў больш мажорнай танальнасці.
Most of Us Don't Live There / Мала хто жыве там (2014, к/м) рэж. Лаўра Марыя Уэйн — даследаванне асабістай памяці, траўматычнасці мінулага.
Mr. Turner / Уільям Цёрнер (2014) рэж. Майк Лі
Pasolini / Пазаліні (2014) рэж. Абель Ферара — самы недаацэнены фільм.
P'tit Quinquin / Малы Кенкен (2014, міні-серыял) рэж. Бруно Дзюмон.
Reflektor Tapes / Запісваючы Reflektor (2015) рэж.Каліль Ёзэф. Уся ўвага сёлета дасталася іншаму музычнаму фільму (Junun Пола Томаса Андэрсана), але менавіта мазаічны фільм Ёзэфа, што выклікае пастаяннае адчуванне нястачы і нават раздражнення, з'яўляецца, магчыма, увасабленнем пост-кінематаграфічнасці. Гэта недасяжны "прывабны аб'ект" Шавіра, які так цяжка выкінуць з галавы.
Victoria / Вікторыя (2015) рэж. Себасцьян Шыпер — ідэальны адказ паказушнаму Бердмэну. Калі ў Ін'яррыту аператарская работа была ў большай ступені дадатковым атракцыёнам, дык у гэтым выпадку яна натуральным чынам вынікае з сюжэту.
While We're Young / Пакуль мы маладыя (2014) рэж. Ноа Баўмбах
Пасха Хрыстова (2015, к/м) рэж. Дар'я Юркевіч — даволі рэдкі ўзор дакументальнага кіно, дзе канфлікт раскрываецца візуальна.
Хранатопь (2015, с/м) рэж. Андрэй Кудзіненка, Аляксандр Дзебалюк, Януш Гаўрылюк, Мікалай Князеў, Віктар Шутчанка, Паліна Рыхтар (арт-суполка Хранатоп) — недасканалы праект з вялікім патэнцыялам.
Іншыя вартыя ўвагі кінапраекты цалкам належаць новаму часу. Гэта масштабная задума Antje Ehmann і Харуна Фарокі, якая найлепш апісваецца назвай — Labour in a Single Shot, а таксама новы інтарактыўны сайт, прысвечаны рэвалюцыі ў Егіпце — Filming Revolution, пра які можна пачытаць тут. Працягвае развівацца новае слова/вобраз кінакрытыкі, аўдыёвізуальныя эсэ, становяцца больш відавочнымі і слабасці, і патэнцыял гэтага жанру; талковы зрэз зробленага за год можна ўбачыць у гэтым апытанні.
Рэтраспектывы:
Ясудзіра Одзу і Жан-П'ер Мельвіль. Радасна, што хаця б адзін фільм Одзу атрымалася паглядзець у кінатэатры са стужкі (зноў дзякуючы "Лістападу"), а сярод усіх майстэрскіх фільмаў Мельвіля хочацца адзначыць Les Enfants terribles / Цяжкія дзеткі (1950), якія канчаткова пераканалі мяне, што "Летуценнікі" Берталучы — другасная драбяза (але я па-ранейшаму настальгічна люблю гэты фільм).
Ясудзіра Одзу і Жан-П'ер Мельвіль. Радасна, што хаця б адзін фільм Одзу атрымалася паглядзець у кінатэатры са стужкі (зноў дзякуючы "Лістападу"), а сярод усіх майстэрскіх фільмаў Мельвіля хочацца адзначыць Les Enfants terribles / Цяжкія дзеткі (1950), якія канчаткова пераканалі мяне, што "Летуценнікі" Берталучы — другасная драбяза (але я па-ранейшаму настальгічна люблю гэты фільм).
Асобныя рэтраспектыўныя фільмы:
Сустрэнь мяне ў Сэнт-Луісе (1944) Вінсэнтэ Мінэлі — адзін з лепшых узораў галівудскага эскапізму.
Лісічкі (1941) Уільяма Уайлера — іншае аблічча Галівуду, рэдкай дасканаласці крытычны рэалізм.
Пунсовая літара (1926) Віктара Шострама — бо гэты ўяўна просты фільм нічым не саступае шэдэўрам, знятым ім на радзіме.
Ад аблокаў да супраціву (1979) Жана-Мары Штраўба і Даніэль Юе — я перагледзеў яго яшчэ пяць разоў нават пасля таго, як пераклаў.
Цені забытых продкаў (1964) Сяргея Параджанава — лепшы прыклад таго, што фільм можа абыйсціся і без сюжэту.
Гонар сям'і Прыццы (1985). У Джона Х'юстана даволі недаацэненых фільмаў, але менавіта гэты — ідэальная антытэза "Ладным хлопцам" (1990) Скарсэзэ, дзе той усхваляе гвалт і тупасць.
Кнігі:
Steven Shaviro "Post-Cinematic Affect" (Obooks, 2010)
David Bordwell "Film Art: An Introduction" (7th Edition, McGraw-Hill Companies, 2003)
David Bordwell "Ozu and the Poetics of Cinema" (BFI Publishing, 1994)
Дональд Ричи "Одзу" (НЛО, 2014)
Рюи Ногейра "Разговоры с Мельвилем" (Rosebud Publishing, 2014)
Наогул, гадавых кінавынікаў становіцца ўсё больш, і ўсё цяжэй патрапіць на штосьці цікавае. Няма нічога дрэннага ў тым, што, напрыклад, Антону Доліну, падабаюцца фільмы, пра якія амаль усе ведаюць і многія глядзелі, але незразумела, які сэнс у тым, каб чалавек з недаступнымі большасці магчымасцямі заўважыць нетрывіяльныя стужкі, дзяліўся толькі самым прадказальным. Асабіста мне самымі цікавымі падаліся спісы Otros Cines, desistfilm, і Cineticle.
No comments:
Post a Comment