Выйшаў новы доўгачаканы нумар Cineticle, прысвечаны кінематографу Усходняй Еўропы: «На рубеже 80-х и 90-х годов жизнь во многих странах Восточной Европы застыла в растерянности перед внезапно свершившимся, словно на моментальном полароидном снимке, где сквозь белую пелену еще только проступает своими цветами картинка – такая знакомая и вместе с тем невиданная».
Галоўнай тэмай Беларусьфільму традыцыйна лічыцца партызанская, але калі хаця б прагартаць першы ці другі том даведніка «Все белорусские фильмы», лёгка ўбачыць, што фільмаў на сялянскую/вясковую тэматыку там істотна больш. Яно і не дзіўна: асаблівасці паўставання беларускай нацыі, траўмы калектывізацыі ды імклівай урбанізацыі спрычыніліся да таго, што тэма была цікавай і пераважна гарадской глядацкай аўдыторыі. Распаўсюджана бурчэць пра правінцыйнасць і вясковасць як нешта адмоўнае, але можна ўзгадаць, што пераможнае шэсце амерыканскіх стужак якраз і пачалося з самага правінцыйнага жанру ў свеце, – вестэрну. Такім чынам, мой кароткі нарыс непартызаскай гісторыі Беларусьфільму – «Сельская история урбанизированного кинематографа».

Артур Клінаў |
No comments:
Post a Comment