Thursday, October 30, 2014

Наш чалавек у Лёндане (Майкл Аткінсан пра Грэма Грына)

Вырашыў перакласьці тэкст Аткінсана з шэрагу прычынаў: ён тычыцца кіно, Шырлі Тэмпл, Грэма Грына і важнасьці агульнаадукацыйных установаў. Ня ставіў сабе мэты перакласьці дакладна, але буду ўдзячны за падказаныя памылкі.

Friday, October 17, 2014

"Белыя росы. Вяртаньне." - Усё сапраўды так.

Здаецца, ні ў каго ў свой час ня выклікала асаблівага энтузіязму навіна, што Беларусьфільм зьбіраецца зьняць сіквэл сваёй найпапулярнейшай стужкі - "Белыя росы" (Ігар Дабралюбаў, 1983). Сапраўды, колькі ўжо можна паразытаваць на мінулым? Таму з паўгады таму, калі фільм яшчэ ня быў у пракаце і раптам зьявілась станоўчая рэцэнзія на яго (яна называлась "Вяртаньне "Белых Росаў". Усё так."), мой скептыцызм ані зьменьшыўся.
Але ж вось, увечары 17 кастрычніка 2014 году, я мушу прызнаць, што ўсё сапраўды так. Канешне, Аляксандра Бутар - ня постаць масштабу Ігар Дабралюбава (гэта яе першы поўнамэтражны фільм), і "Белыя росы. Вяртаньне" ніколі ня стане такой жа "народнай" стужкай (хаця б з-за таго, што ня будзе ніякага ўсесаюзнага пракату), ды й наўрад ён будзе гэтак жа цікавы ў Расеі, бо раней мы падзялялі значна больш агульнага кантэксту, а зараз разыйшлісь даволі далёка. Фільм, дарэчы, гэта выдатна дэманструе. "Белыя росы. Вяртаньне" - нацыянальная стужка, бо хоць і зьняты па-расейску, але зьняты пра да болю пазнавальнае.