Saturday, February 25, 2017

Такі белы, такі чорны, такі палітызаваны

Набліжаецца 89-ы «Оскар», і зноў раздаецца бурчанне: занадта шмат палітыкі, замала мастацтва. Гэтым разам незадаволенасць (больш у постсавецкіх краінах, чым у саміх ЗША) пераважна звязаная з тым, што ў конкурсе прадстаўлена адносна шмат «афраамерыканскіх» стужак. Маўляў, прыйшло засілле паліткарэктнасці, і на мастацтва забыліся. Чужая паліткарэктнасць наогул непакоіць даволі многіх у нашай не вельмі талерантнай краіне.