Thursday, December 31, 2015

2015: It was a very good year.

Год выдаўся напраўду ўдалы: адбыўся 4-ы фестываль Cinema Perpetuum Mobile, і нават на святочны перыяд не спыняецца падрыхтоўка да наступнага. Конкурс нацыянальнага кіно на "Лістападзе" з'явіўся толькі летась, але ў гэтым годзе выклікаў ужо не толькі ветлівы інтарэс. Нават Bulbamovie упершыню прайшоў такі не толькі ў Польшчы. Цяпер можна з пэўнасцю казаць, што калі мы маем падставы спадзявацца на беларускае кіно, дык гэта наўрад ці звязана з рэанімацыяй Беларусьфільму, поўнаметражныя стужкі якога чарговы раз расчаравалі. Здавалася б, былі ўсе падставы турбавацца за лёс кінапракату, але і ён ажывіўся, і многія выдатныя фільмы атрымалася паглядзець у кінатэатры.

Nie Yin niang (2015)
Па шчырасці, мне спадабалася так шмат фільмаў, што я нават не буду пералічваць усе. Мінулы раз безумоўным лідарам быў наватарскі фільм Гадара, які прадэманстраваў, што 3D можна паказваць не толькі велічныя краявіды, касмічныя караблі і эякуляцыю, гэтым жа разам - самы традыцыйны фільм Хоў Сяосяня, Nie Yin niang / Забойца (2015). Кампазіцыю кадра, складаныя, але не герметычна зацемненыя перапляценні сюжэтных лініяў цяпер, здаецца, лепш не робіць ніхто. Фільм велічнай прыгажосці і непадробнага гуманізму. Я маю на ўвазе не тое, што савецкія савецкія крытыкі ў свой час да месца і не да месца клеймавалі "абстрактным гуманізмам" (добры ўзор - паскудная сёлетняя казка Beasts of No Nation), а такую ўвагу да персанажаў, што яны не губляюцца нават на фоне рэдкай прыгажосці краявідаў ды інтэр'ераў.

Thursday, December 17, 2015

И. Авдеев, Л. Зайцева. Все белорусские фильмы: каталог-справочник. Игровое кино (1926-1970). — Т. 1.

17 снежня 1924 г. было створанае прафесійнае аб’яднанне беларускіх кінематаграфістаў і фатографаў "Белдзяржкіно". Больш за дзесяць год яно існавала ў вось гэтым будынку, у Петраградзе.
Дом па адрасе Грыбаедава, 89-90, Петраград
Ну а я на свята вырашыў падзяліцца першым томам каталога "Все белорусские фильмы" (Игорь Авдеев, Лариса Зайцева. Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926-1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2.) - у pdf і docx. За сканіраванне мусім падзякаваць цудоўнай Вользе Чапіга.


Thursday, December 3, 2015

# 1. Мудрость (Cineticle)

Выдатнаму фільму Эжэна Грына на Cineticle адведзены цэлы блок, дзе знайшлося месца і двум маім перакладам.