Showing posts with label Сяргей Лазніца. Show all posts
Showing posts with label Сяргей Лазніца. Show all posts

Sunday, March 22, 2020

State Funerals in USSR and Soviet Belarus

A state funeral is a public funeral ceremony, observing the strict rules of protocol, held to honour people of national significance. State funerals usually include much pomp and ceremony as well as religious overtones and distinctive elements of military tradition. (Wikipedia)

Lenin's Funeral (1924)


Dzerzhinsky's Funeral (1926)


Kirov's Funeral (1934)


Kupala's Funeral (1942)


Saturday, June 7, 2014

Экзістэнцыялізм у кінагарызанталі ("У тумане" С. Лазьніцы)

Дык вось, пра фільм С. Лазьніцы "У тумане" пісалі шмат, але збольшага аўтары згаджалісь, што гэта стужка традыцыйная, што Лазьніца выступае тут клясыцыстам і пераемнікам спадчыны савецкага кінематографу. Гэта настолькі відавочна, што я ня стану паўтарацца, але ня меней відавочна і другое: шырокі кадр ( у дадзеным выпадку - 2.35) абсалютна не ўласьцівы фільмам савецкага часу, а ў нашым выпадку ён ня толькі выкарыстоўваецца, але і выкарыстоўваецца дасьціпна. 
Існуе меркаваньне, выражанае калісьц яшчэ Міхаілам Ромам і палемічна завостранае Жан-Люкам Гадарам: шырокі фармат кадру (16:9 (1,78) і шырэй) у параўнаньні з кадрам 4:3 (1,33) меней пасуе для стварэньня эфэкту камэрнасьці, аддаляе чалавека на экране ад гледача і фактычна дэгуманізуе зьмест кадру.
Натуральна, з другога боку, шырокі кадр выдатны для рознага кшталту маляўнічых краявідаў ды масштабных відовішчных сцэнаў. Але ж дастаткова часта рэжысэры папросту ігнаруюць узгаданыя асаблівасьці ўспрыняцьця фільмаў, і здымаюць, напрыклад, драму ў 16:9, што само па сабе не немагчыма, але патрабуе ўсьведамленьня абранай формы і пэўных высілкаў.
Пэрсанажы "У тумане" сапраўды губляюцца на фоне ландшафту, але гэта як найлепш адпавядае кнізе Васіля Быкава, ад якой Лазьніца па магчымасьці не адступаецца. Сушчэня, Войцік, Бураў у кнізе і рамане заціснутыя ў абцугі гістарычных абставінаў, чалавечае губляецца на фоне гісторыі, чаму, верагодна, і мусіць адпавядаць зьяўленьне чалавека на экране ў якасьці часткі краявіду. Нават наяўнасьць у Сушчэні нязломнага ўнутранага стрыжня, што пакідае яму заўсёды толькі адзіны магчымы жыцьцёвы шлях, не зьмяняе таго, што любы шлях мае аднолькавы канец: "...мусіць, усё мае свой сэнс і свае законы. Чалавек не ўсё можа. Часам ён не можа нічога.
Загінулі ж гэтыя людзі, партызаны і патрыёты, чым ён лепшы за іх?" Вось і на экране чалавек і конь аднолькава губляюцца сярод цемры, травы і хваінаў. Чалавек згублены ў сьвеце, дзе правільнасьць і няправільнасьць учынкаў ня маюць значэньня, а выбар паміж дабром і злом ссунуты ў сфэру эстэтычнага (Бураў) і анталягічнага (Сушчэня). Шырокі кадр - не адзіны сродак, што выкарыстоўвае Лазьніца для візуалізацыі такога адчуваньня. Часта людзі ў фільме ледзь бачныя ў начной цемры, альбо адгароджаныя ад гледача галінамі ды камлямі дрэў, альбо яны паказаныя з патыліцы, стаяць ці ляжаць сьпінай да камэры. Чалавек становіцца аб'ектам сярод іншых аб'ектаў, і гэта робіць праблематычным само ягонае існаваньне: ці ёсьць сэнс у згрызотах сумленьня, выбары жыцьцёвай сьцяжыны і нейкіх там асабістых пачуцьцях, калі чалавек прыроўнены да дэталі ўсеагульнага нацюрморту?
 Васіля Быкава часта называюць экзістэнцыялістам, але ён адрозьніваецца ад Камю, Сартра ды Кіркегара, бо для тых непазьбежная толькі сьмерць і абсурднасьць быцьця, затое каштоўнасьць набывае магчымасьць выбраць свой спосаб пражываньня гэтага абсурду. Для Быкава ж выбар гэтак жа непазьбежны, як і сьмерць, і кожны выбірае ў адпаведнасьці са сваёй натурай. Быкаў стрыманы ў апісаньні трагічнасьці чалавечага лёсу, у адступленьнях ад канонаў ваеннай прозы, і гэткія ж далікатныя кінематаграфічныя сродкі імкнецца падабраць Лазьніца. Дзіўна, што пра гэтыя асьцярожныя адступленьні ад традыцыі, што неўпрыкмет зьмяняюць і ўзнаўляюць яе, не было нідзе напісана.
Заканчваецца ж фільм гэтак жа, як і кніга: Сушчэня робіць свой апошні выбар і канчаткова губляецца ў тумане, людзі становяцца неадрознымі ад сьвету, ў якім жывуць.

P.S. Магчыма, што я ўсё-ткі прапусьціў нейкія тэксты, дзе "У тумане" разглядаецца ў такім рэчышчы. У такім выпадку буду ўдзячны за спасылкі. Тэма ж фармату кадра ў кіно ўжо ўсплывала ў цікавых абмеркаваньнях тут, тут і тут