25-га лістапада 1949 г. памёр Біл "Баджанґлз" Робінсан, неверагодны танцор. Ён быў самым высокааплочваным афраамэрыканскім акторам свайго часу, але памёр без капейкі пры душы. Біл пасьпеў трапіць у турму, прыняць удзел у баявых дзеяньнях у Першую сусветную вайну і стаць зоркай. Праўда, у фільмах, што памятаюць, магчыма, толькі з-за яго танцаў, ён амаль ніколі не выконваў галоўную ролю. Нарэшце, яго дзень народзінаў стаў сьвятам. 25 траўня - Дзяржаўны дзень чачоткі ў ЗША. Існуе нават легенда, што аднойчы Біл Робінсан перамог у танцавальным спаборніцтве, дзе яго супернікамі былі Рэй Болджэр, Фрэд Астэр і Джэймс Марцін.
Monday, November 24, 2014
Tuesday, November 18, 2014
Дэвід Бордвэл пра ЖЛҐ - ADIEU AU LANGAGE: 2 + 2 x 3D
"Бывай, мова", новы фільм Жан-Люка Ґадара, на лістападаўскім глядацкім галасаваньні заняў ганаровае перадапошняе месца, я ж быў прыгаломшаны і зьбянтэжаны. Паспрабаваў штосьці накрэмзаць сам, але ў выніку аддаў перавагу перакладу артыкулу свайго любімага Дэвіда Бордвэла. Можна з пэўнасьцю сказаць, што Бордвэл зьяўляецца адным з самых цікавых цяперашніх ангельскамоўных кінакрытыкаў. А інтарэс у гэтым тэксьце яшчэ і ў тым, што кінакрытык ў ім ня проста апісвае сваё ўражаньне ад фільма, але спрабуе растлумачыць, што ж і як робіць у гэтым фільме Ґадар.
Sunday, November 16, 2014
Subscribe to:
Posts (Atom)