Штораніцы,
прачынаючыся пад покрывам небёсаў, я
адчуваю, нібы для мяне зноў наступіў
Новы год.
Таму
я і ненавіджу ўсе гэтыя Новыя гады з
вызначаным тэрмінам прыдатнасці, што
ператвараюць жыццё і дух чалавека ў
камерцыйнае прадпрыемства з дбайна
падлічанымі выніковымі рахункамі,
справаздачай для падатковай і падпісаным
планам на наступны год. Усё гэта змушае
згубіць адчуванне непарыўнасці жыцця
і духу. Урэшце на поўным сур'ёзе пачынаеш
думаць, што паміж гадамі існуе нейкі
перапынак, што пачынаецца новая гісторыя;
робіш калядныя абяцанні і шкадуеш, што
паленаваўся выканаць папярэднія, і
далей па звычайным спісе. Вось што не
так з датамі наогул.