Гісторыю Іньярыту можна параўнаць да гісторыі Ікара, а цяпер ён нават зьняў фільм пра Бёрдмана - чалавека-птушку ў адстаўцы. Шкада, што "Кінавідэапракат" ня ўлічвае такіх дэталяў і не паказвае гэты фільм у "Перамозе", дзе статуя Ікара ў фае кінатэатру адразу б стварала адпаведны настрой. Алехандра Гансалес Іньярыту - Ікар, бо пасьля першага фільму, зь якім ён памкнуўся ў няроўны, але захопліваючы палёт, далейшая яго кар'ера была падзеньнем. Гэта, канешне, не бясспрэчнае меркаваньне, іншы можа быць гатовы абараняць усе яго фільмы. Трэба адзначыць, што яго бюджэты павялічваліся з кожным фільмам, ад 2 да 42,2 млн $ (у Галівудзе гэта лічыцца прыкметай прафэсійнага росту). Былі і ўзнагароды, але ўвага кінакрытыкаў, хоць і празьмерна літасьцівых да Іньярыту, ўсё ж паступова менела.
Я бачу праблему ў тым, што на зьмену сырому і недасканаламу, але поўнаму жыцьця фільму Сука-любоў (2000), які быў трывала ўкарэнены ў родную рэжысэру мэксіканскую глебу, прыходзяць буржуазна-сур'ёзныя амэрыканскія фільмы. Іньярыту намагаецца закранаць тэмы сьмерці, веры, адчужэньня і некамунікабэльнасьці, але кожны раз пачынае і заканчвае сэнтымэнтальшчынай і банальнасьцямі. Напрыклад, у патасна-эпічным Бабілёне (2006) глядач мусіць амаль дзьве з паловай гадзіны назіраць за тым, што Антаніёні мог паказаць у адным эпізодзе і без такой канцэнтрацыі галівудзкіх зорак. Да таго ж, Іньярыту ўпарта зьвяртаецца да выкарыстаньня мультынаратываў, калі некалькі гісторый складваюцца ў адну цэльную карціну, але ў гэтым не набліжаецца ані да Робэрта Олтмэна, ані да Пола Томаса Андэрсана..
І ўсё ж у 2014 годзе імя Алехандра Гансалеса Іньярыту зноў на вуснах усіх кінакрытыкаў, яго фільм мае заслужаны посьпех у пракаце, нямала ўзнагародаў і дзевяць намінацыяў на "Оскар". Далёка ня ўсё напісанае далей пра гэты новы фільм - Бёрдмэн - будзе станоўчым, але хачу папярэдне адзначыць, што, нягледзячы ні на што, фільм Іньярыту нарэшце зноў варты ўвагі і таго, каб не спампаваць яго ў сеціве, а патраціць грошы на квіток у кінатэатр.