Гісторыю Іньярыту можна параўнаць да гісторыі Ікара, а цяпер ён нават зьняў фільм пра Бёрдмана - чалавека-птушку ў адстаўцы. Шкада, што "Кінавідэапракат" ня ўлічвае такіх дэталяў і не паказвае гэты фільм у "Перамозе", дзе статуя Ікара ў фае кінатэатру адразу б стварала адпаведны настрой. Алехандра Гансалес Іньярыту - Ікар, бо пасьля першага фільму, зь якім ён памкнуўся ў няроўны, але захопліваючы палёт, далейшая яго кар'ера была падзеньнем. Гэта, канешне, не бясспрэчнае меркаваньне, іншы можа быць гатовы абараняць усе яго фільмы. Трэба адзначыць, што яго бюджэты павялічваліся з кожным фільмам, ад 2 да 42,2 млн $ (у Галівудзе гэта лічыцца прыкметай прафэсійнага росту). Былі і ўзнагароды, але ўвага кінакрытыкаў, хоць і празьмерна літасьцівых да Іньярыту, ўсё ж паступова менела.
Я бачу праблему ў тым, што на зьмену сырому і недасканаламу, але поўнаму жыцьця фільму Сука-любоў (2000), які быў трывала ўкарэнены ў родную рэжысэру мэксіканскую глебу, прыходзяць буржуазна-сур'ёзныя амэрыканскія фільмы. Іньярыту намагаецца закранаць тэмы сьмерці, веры, адчужэньня і некамунікабэльнасьці, але кожны раз пачынае і заканчвае сэнтымэнтальшчынай і банальнасьцямі. Напрыклад, у патасна-эпічным Бабілёне (2006) глядач мусіць амаль дзьве з паловай гадзіны назіраць за тым, што Антаніёні мог паказаць у адным эпізодзе і без такой канцэнтрацыі галівудзкіх зорак. Да таго ж, Іньярыту ўпарта зьвяртаецца да выкарыстаньня мультынаратываў, калі некалькі гісторый складваюцца ў адну цэльную карціну, але ў гэтым не набліжаецца ані да Робэрта Олтмэна, ані да Пола Томаса Андэрсана..
І ўсё ж у 2014 годзе імя Алехандра Гансалеса Іньярыту зноў на вуснах усіх кінакрытыкаў, яго фільм мае заслужаны посьпех у пракаце, нямала ўзнагародаў і дзевяць намінацыяў на "Оскар". Далёка ня ўсё напісанае далей пра гэты новы фільм - Бёрдмэн - будзе станоўчым, але хачу папярэдне адзначыць, што, нягледзячы ні на што, фільм Іньярыту нарэшце зноў варты ўвагі і таго, каб не спампаваць яго ў сеціве, а патраціць грошы на квіток у кінатэатр.
Я бачу праблему ў тым, што на зьмену сырому і недасканаламу, але поўнаму жыцьця фільму Сука-любоў (2000), які быў трывала ўкарэнены ў родную рэжысэру мэксіканскую глебу, прыходзяць буржуазна-сур'ёзныя амэрыканскія фільмы. Іньярыту намагаецца закранаць тэмы сьмерці, веры, адчужэньня і некамунікабэльнасьці, але кожны раз пачынае і заканчвае сэнтымэнтальшчынай і банальнасьцямі. Напрыклад, у патасна-эпічным Бабілёне (2006) глядач мусіць амаль дзьве з паловай гадзіны назіраць за тым, што Антаніёні мог паказаць у адным эпізодзе і без такой канцэнтрацыі галівудзкіх зорак. Да таго ж, Іньярыту ўпарта зьвяртаецца да выкарыстаньня мультынаратываў, калі некалькі гісторый складваюцца ў адну цэльную карціну, але ў гэтым не набліжаецца ані да Робэрта Олтмэна, ані да Пола Томаса Андэрсана..
Вось-жа, ужо цяпер можна сьмела казаць, што Бёрдмэн мае посьпех сярод гледачоў і крытыкаў. Здаецца, адна з прычынаў посьпеху ў тым, што Іньярыту выкарыстаў некаторыя са сваіх звычайных недахопаў сабе ж на карысьць. Ужо поўная назва - Бёрдмэн, альбо Нечаканая вартасьць няведаньня (The Unexpected Virtue of Ignorance), у якой рэжысэр саштурхоўвае поп-культуру (імя супэргероя з коміксаў) і гэтак званую высокую культуру (другая частка назвы ў духу старых раманаў), дае надзею, што вельмі сур'ёзны Іньярыту узгадаў пра іронію. Часткова так і ёсьць: Бёрдмэн застаецца "ня проста камэдыяй" і захоўвае рэшткі старога патасу, але балянс аднаго і другога зараз больш здаровы, нібы на шкілеце нарэшце зьявілася жывая плоць.
Так жа сама, як і ў ранейшых фільмах Іньярыту, пэрсанажы пастаянна знаходзяцца ў стане ненатуральнага напружаньня і акторы часам шалёна пераігрываюць, але гэтым разам такое рашэньне цалкам адпавядае тэме. Бёрдман - фільм пра пасрэднага актора Рыгана Томпсана (Майкл Кітан), што стаў вядомы праз ролю супэргероя ў некалькіх паўзабытых блокбастэрах, а зараз зьбіраецца ставіць пасрэдную пастаноўку сур'ёзнай п'есы на Брадвэі. Таму пераходы ад фальшывай да натуральнай акторскай ігры ня столькі раздражняюць, як працуюць на стварэньне вобразаў пэрсанажаў, агульнай атмасфэры акторства. Невыпадковым, магчыма, зьяўляецца і вельмі частае выкарыстаньне ўдарных у музыцы. Я перакананы, што настолькі відавочна карыстацца музыкай для ўзмацненьня саспэнсу - гэта звычайна памылковы крок, але ў Бёрдмэне цыркавыя бубны можна палічыць і сьвядомай алюзіяй. У рэшце рэшт, тэатр і асабліва кінематограф - гэта таксама атракцыён для забавы натоўпу. Нельга не ўзгадаць і выдатную апэратарскую работу Эманюэля Любецкі (апэратар Тэрэнса Маліка, Альфонса Куарона). Любецкі здымае падзеі, выкарыстоўваючы мінімальную колькасьць умоўных склейваньняў, і глядач аказваецца змушаны неадступна рухацца па цесных калідорах тэатру за акторамі. У выніку глядач перастае адрозьніваць сцэну ад грымёрнай, губляе мяжу паміж рэальным і ўяўным. Дэзарыентацыя тым болей дарэчная, што і галоўны пэрсанаж знаходзіцца ў стане разгубленасьці: ён ня толькі ня можа даць рады сваім стасункам з былой жонкай Сыльвіяй (Эмі Раян), дачкой-наркаманкай Сэм (Эма Стоўн), новай каханкай Лаўрай (Андрэа Райзбара), але і час-почас сварыцца са сваім колішнім экранным альтэр-эга - Бёрдмэнам.
Праўда, спалучэньне іроніі і сур'ёзнасьці так і застаецца праблематычным, музыка не перастае гучаць занадта навязьліва, буйныя пляны выкарыстоўваюцца зусім ужо спрэс, а некаторыя з персанажаў, як добра ні іграюць акторы, у сцэнары прапісаныя занадта схематычна. Да таго ж, Іньярыту, здаецца, намагаецца стварыць фільм, што зацікавіў бы як мага большую аўдыторыю. Для фанатаў коміксаў і блокбастэраў ён дадае ў сюжэт пра творчы крызіс супэргероя і нават спэцэфэкты, для сінефілаў - узгадвае Марціна Скарсэзэ (ён таксама супрацоўнічаў зь Любецкі) і акторку Фэру Фосэт, для інтэлектуалаў - Ралана Барта і Хорхэ Луі Борхэса (імя першага паўтораць некалькі разоў, а кнігу другога пакажуць так, што цяжка будзе не заўважыць). Відавочных і прыхаваных алюзіяў так шмат, што фільм здаецца цесным для іх, як калідоры тэатру для актораў. Да таго ж, часьцей за ўсё алюзіі настолькі відавочныя, што іх нават не цікава разгадваць.
Тым ня меньш, нават гэта яшчэ ня ўсё. Іньярыту не забываецца, што фільм будуць глядзець і кінакрытыкі, ён не абмінае ўвагай іх таксама (сюжэтная лінія з фанабэрлівай тэатральнай крытыкесай адначасова карыкатурная і праўдзівая). Гутарка з кінакрытыкам (у яе нават імя "культурнае" - Табіта Дыкінсан) зноў нагадвае нам пра дыхатомію масавай і высокай культуры, на выпадак, калі мы забыліся на назвы ці абмінулі ўвагай меньш выразныя намёкі.
За ўсім гэтым якасна размаітым матар'ялам даволі займальна назіраць, але на жаль, фільм у свой час заканчваецца. На жаль, бо фінал, мякка кажучы, спрэчны: прадэманстраваны трыюмф атракцыёнаў і масавай культуры выглядае апалёгіяй наіўна зразуметага постмадэрнізму і ў дадатак ня надта добра ўпісваецца ў папярэдняе разьвіцьцё падзеяў. Я маю падазрэньне, што ў фільме прысутнічала задумка зьняць гэтае супрацьпастаўленьне, але дыялектыка не спрацавала. Апошнія кадры - гэта натхёныя вочы дачкі Бёрдмана-Кітана, і яны прымушаюць засумнявацца ў тым, што іронія можа стаць для Іньярыту чымсьці большым за рытарычны прыём, што ён здольны накіраваць яе на самога сябе. І ўсё ж яго новы фільм цяпер можна чакаць зь небезпадстаўнай зацікаўленасьцю. Здаецца, Ікар усё яшчэ ў паветры.
P.S. Пра праектаваньне дэкарацый ды іншыя тэхнічныя дэталі стварэньня фільму можна пачытаць у артыкуле "Все секреты "Бёрдмэна"".
Пра асаблівасьці структуры фільму напісаў і цудоўны Бордвэл, і гэты артыкул пераклалі на расейскую.
P.P.S. У беларускамоўным сэгмэнце інтэрнэту фільм Іньярыту, як і паўсюдна, выклікаў пэўны розгалас. Андрэй Прахарэвіч напісаў да яго адукацыйны экскурс, неблагую (хоць і не такую глыбокую, як можна было б чакаць) рэцэнзію на яго напісала Лідзія Міхеева. Макс Старцаў напісаў водгук у кінапошукаўскім стылі (беззьмястоўна, але з энтузіязмам), яшчэ адзін водгук напісаў Алег Мельнік. Ня вельмі ўдала распавёў пра свае ўражаньні Павел Харланчук. Зрэшты, ўдала ці не, але сам факт, што на ByCard пачалі зьяўляцца падобныя артыкулы, безумоўна радуе.
Праўда, найбольш блізкай з прачытанага мне была сэансаўская рэцэнзія Адрэя Карташова, зь якім я згодны і ў агульнай ацэнцы фільмаў Іньярыту, і ў тым, што той так і ня змог іранічна паглядзець ня толькі на сьвет, але і на сябе самога, і наконт сумніўнасьці фіналу. Толькі вось сам фільм мне ўсё-ткі здаецца вартым увагі і напраўду таленавітым.

Хочу немного прояснить - я не боготворю Иньяриту, я просто говорю что стоит отдать должное режиссеру, который, в наше время, не запорол ни одного из первых своих пяти фильмов. Прогнулся чуть-чуть, попал в колею, но не провалился. Я не думаю что сегодня это распространенное явление. Но и опыта у меня пока не так много =)
ReplyDeleteЯ ня думаю, што ёсьць нешта заганнае ў добрым стаўленьні да Іньярыту. Але падзяляць яго не магу, бо лічу "Бабілён" і асабліва "Бьюціфул" правальнымі, хоць і ў іх бачна, што Іньярыту не які-небудзь шараговы рэжысэр, і тым больш непрыемна было глядзець гэтыя фільмы. Што тычыцца вернасьці "свайму кіно" з прыкладаў можна назваць хаця б двух Андэрсанаў: Ўэса Андэрсана (хоць мне й зусім ня блізкі ягоны стыль), Пола Томаса Андэрсана, - гэта з тых рэжысэраў, што працуюць на буйных студыях, у сыстэме. Але мяне павесяліла, калі я паглядзеў на лічбы бюджэтаў і ўбачыў, што Іньярыту насьледуе галівудзкай традыцыі. У даволі вядомай показцы амэрыканскі клясык кажа францускаму пра найгоршае ў працы ў Галівудзе: гэта, нібыта, тое, што кожны твой наступны фільм абавязаны быць даражэйшым за папярэдні. Гэта само па сабе накладае масу абмежаваньняў, і ўсё ж у "Бёрдмэне" Іньярыту не дарма выкарыстаў свой бюджэт.
DeleteПросто Вес Андерсон снял свой первый фильм и увидел что это хорошо, и продолжил снимать такие же фильмы, оттачивая своё мастерство. Иньяриту сделал то же самое, только не учел что, в отличии от Андерсона, у него не тот формат, который можно смотреть снова и снова. Это вполне естественно для людей, которые нашли успех (особенно с первого раза) и боятся его потерять.
DeleteНе зусім разумею. Што значыць ''не тот формат, который можно смотреть снова и снова''. Бо са стылістычных рысаў найбольш характарнае для Іньярыту было выкарыстаньне мультынаратыву, як у таго ж ПТА, і практыка паказвае, што гэтым прыёмам можна карыстацца дастаткова доўга. Гэтак жа, як і часова ці зусім пакінуць яго на карысьць чагосьці больш лінейнага. Астатнія ўласьцівасьці яго фільмаў, як сэнтымэнтальнасьць і сур'ёзнасьць тэматыкі (назавем гэта так), нічога не замінае захоўваць хоць часам усёй кар'еры. Мне тут бачыцца праблематычным толькі ня ссохнуць, захоўваючы ўсё гэта. Ці вядзецца пра нейкія іншыя рысы?
DeleteНаконт Ўэса Андэрсана: першыя два яго фільмы, а потым чацьверты, у пракаце былі правальнымі, хоць частка крытыкаў цёпла іх сустракала. ПТА таксама меў праблемы зь некаторымі фільмамі. Тут большы ці меньшы, але нязьменны посьпех фільмаў Іньярыту якраз і ёсьць выключэньнем. Часам нават думаю, што пракатны правал мог бы яму і на карысьць пайсьці. А можа быць і не, тут не прадкажаш.
Формат скорее как совокупность приемов, чем что-то изолированное. Я просто хотел сказать что есть стили, которые выезжают на оформлении и работают без контента, а соответственно могут быть пересняты множество раз - как у Вес Андресона. А есть стили, которые без контента на оформлении не выедут - как у Иньяриту. Но Иньяриту, вдохновившись первым своим фильмом, так заботился о сохранении стиля что про это забыл.
DeleteПад гэтымі словамі гатовы падпісацца.
DeleteАле, можа быць, самым цікавым для мяне ў "Бёрдмэне" была яго ўнутраная супярэчлівасьць. То бок, Іньярыту нібыта працягвае старую спрэчку пра высокае-нізкае, нават бярэ ў хаўрусьнікі Сьюзэн Зонтаг (я не зусім упэўнены, але фраза "Рэч ёсьць рэччу, а ня тым, што пра яе гавораць" надта нагадвае яе эсэй "Супраць інтэрпрэтацыі") зь яе апалёгіяй кэмпу, па-постмадэрнісцку разбурае гіерархію мастацтваў. Але якім чынам гэта адбываецца, ці сапраўды здольны шараговы гэпэнінг напрыканцы пасрэднай пастаноўкі вывесьці яе на якасна новы ўзровень? Да таго ж, такі выбар асабліва дзіўны, бо ў мяне заўсёды было ўражаньне, што сам Іньярыту больш хіліцца ў бок "высокага" мастацтва, зь яго імкненьнем ускладняць кінематаграфічную структуру, абіраць сур'ёзныя тэмы. Тое ж перапляценьне гісторый, здольнасьць убачыць у іх нейкую цэльную карціну адсылае да ўсевідушчасьці дэміюрга, гэта ня мае нічога агульнага зь "нізавым" мастацтвам, што не рэфлексуе, але рэпрэзэнтуе час і зьяўляецца яго часткай. Іньярыту зьмяніў свае перакананьні, ці гуляецца (але выглядае гэта занадта сур'ёзна), ці ён яшчэ ня вызначыўся? Шмат пытаньняў выклікае тое, што ён робіць у "Бёрдмэне".
Delete