Monday, October 19, 2015

Hou Hsiao-Hsien's The Assassin (刺客聶隱娘, 2015)


Фільм настолькі ж прыгожы, наколькі ўважлівы да сваіх персанажаў. Памятаю, як быў расчараваны "Вялікім майстрам" Карвая, і асабліва таму, што выдатныя пачынанні там заблукалі ў прыгожых ценях. Хоў Сяосянь зняў, магчыма, нават прыгажэйшы фільм, і не паўтарыў ніводнай памылкі. Ён таксама часам хавае людзей за ядвабамі ды лампамі, але гэта толькі абуджае інтарэс да таго, што адбываецца на экране. Чалавек важны не таму, што навязліва лезе буйнымі планамі ў вочы, а менавіта таму, што гледачу яго яшчэ трэба знайсці за фіранкамі ці на фоне велічнага краявіду.



No comments:

Post a Comment