Saturday, January 24, 2015

Бёрдмэн (Birdman, 2014), альбо Няроўны палёт Ікара

Гісторыю Іньярыту можна параўнаць да гісторыі Ікара, а цяпер ён нават зьняў фільм пра Бёрдмана - чалавека-птушку ў адстаўцы. Шкада, што "Кінавідэапракат" ня ўлічвае такіх дэталяў і не паказвае гэты фільм у "Перамозе", дзе статуя Ікара ў фае кінатэатру адразу б стварала адпаведны настрой. Алехандра Гансалес Іньярыту - Ікар, бо пасьля першага фільму, зь якім ён памкнуўся ў няроўны, але захопліваючы палёт, далейшая яго кар'ера была падзеньнем. Гэта, канешне, не бясспрэчнае меркаваньне, іншы можа быць гатовы абараняць усе яго фільмы. Трэба адзначыць, што яго бюджэты павялічваліся з кожным фільмам, ад 2 да 42,2 млн $ (у Галівудзе гэта лічыцца прыкметай прафэсійнага росту). Былі і ўзнагароды, але ўвага кінакрытыкаў, хоць і празьмерна літасьцівых да Іньярыту, ўсё ж паступова менела.
Я бачу праблему ў тым, што на зьмену сырому і недасканаламу, але поўнаму жыцьця фільму Сука-любоў (2000), які быў трывала ўкарэнены ў родную рэжысэру мэксіканскую глебу, прыходзяць буржуазна-сур'ёзныя амэрыканскія фільмы. Іньярыту намагаецца закранаць тэмы сьмерці, веры, адчужэньня і некамунікабэльнасьці, але кожны раз пачынае і заканчвае сэнтымэнтальшчынай і банальнасьцямі. Напрыклад, у патасна-эпічным Бабілёне (2006) глядач мусіць амаль дзьве з паловай гадзіны назіраць за тым, што Антаніёні мог паказаць у адным эпізодзе і без такой канцэнтрацыі галівудзкіх зорак. Да таго ж, Іньярыту ўпарта зьвяртаецца да выкарыстаньня мультынаратываў, калі некалькі гісторый складваюцца ў адну цэльную карціну, але ў гэтым не набліжаецца ані да Робэрта Олтмэна, ані да Пола Томаса Андэрсана..
І ўсё ж у 2014 годзе імя Алехандра Гансалеса Іньярыту зноў на вуснах усіх кінакрытыкаў, яго фільм мае заслужаны посьпех у пракаце, нямала ўзнагародаў і дзевяць намінацыяў на "Оскар". Далёка ня ўсё напісанае далей пра гэты новы фільм - Бёрдмэн - будзе станоўчым, але хачу папярэдне адзначыць, што, нягледзячы ні на што, фільм Іньярыту нарэшце зноў варты ўвагі і таго, каб не спампаваць яго ў сеціве, а патраціць грошы на квіток у кінатэатр.

Monday, January 5, 2015

Кіно ў 2014-м. Суб'ектыўны погляд

У падсумаваньні вынікаў за год галоўнае не складаньне сьпісаў і нумарацыя, а спроба стварыць вобраз мінулага, захаваць яго сьляды. Мы звыклі структураваць уласныя ўспаміны паводле законаў клясычнага наратыву (пачатак, кульмінацыі, канец), таму ці не цікавей узгадаць не пражыты год зь яго "падзеямі", які мы ў працэсе ўзгадваньня ператворым у фільм уласнага жыцьця, але год, як ён быў убачаны ў кіно.

Tuesday, December 23, 2014

"Пала Альта" (Palo Alto, 2013). Страчаны Эдэм і фільмы пра сталеньне

Дзяцінства - гэта, ў пэўным сэнсе, страчаны Эдэм кожнага чалавека і нешта, што ўяўляецца амаль немагчымым перанесьці на экран. З гэтае самае прычыны звычайна мы маем фільмы для, але не пра дзецей. І ўсё ж дзяцінства, як усё незваротна страчанае, працягвае прывабліваць, і  адна з магчымасьцей наблізіцца да яго - зьняць фільм пра сталеньне (coming-of-age film). Падлеткавы ўзрост - час, калі бясьпечныя(?) межы дзяцінства размываюцца, яно паступова зьнікае і таму перастае быць непрыступным. Адсюль настальгічнае пачуцьцё ў такіх фільмах, бо тут мы маем справу з пачаткам таго разьвітаньня зь мінулым, што ў пэўным сэнсе працягваецца ўсё далейшае жыцьцё. Цікава, што ў амэрыканскім кінематографе гэты жанр стаў распаўсюджаны ў пасьляваенны пэрыяд, калі нават дзеці ўжо даўно былі актыўнымі спажыўцамі, але нягледзячы на ўлік жаданьняў гледачоў-падлеткаў (так, звычайна ў падлеткавых фільмах гучыць "моладзевая" музыка), іх жыцьцё заўсёды паказанае вачыма дарослага. Сэксуальнае сталеньне, напрыклад, часта паказанае ў гумарыстычным ключы, хоць самімі падлеткамі, як правіла, так не ўспрымаецца. Дарослай дыдактычнай пэрспэктывай тлумачыцца і акцэнт на важнасьці рознага кшталту рашэньняў для сталеньня і будучага жыцьця (пры гэтым адзін з варыянтаў звычайна маркіраваны як "дарослы" і слушны, а другі як нясьпелы і "дзіцячы").

Томас Коўл - Эдэмскі сад
Амаль любы фільм пра сталеньне - гэта фільм пра ўласнае сталеньне рэжысэра, і гэта таксама падмацоўвае настальгію. Нават савецкія ваенныя фільмы, калі іх пратаганістам зьяўляецца падлетак ("Іван Макаравіч", "Вянок санэтаў"), прасякнутыя гэтым пачуцьцём, хоць зразумела, што ў самой вайне няма нічога, што магло б выклікаць падобныя эмоцыі. Невыпадкова адзін з самых цяжкіх для ўспрыняцьця фільмаў пра вайну - "Ідзі і глядзі" Элема Клімава, дзе гэтае нявыказанае табу разбураецца.

Friday, December 19, 2014

О кинотеатрах - IV

Повышенным интересом к киноискусству обусловлены масштабы строительства кинотеатров [у пасьляваенныя гады], интенсивность использования в решении фасадов и интерьеров декоративной пластики. Свободная трактовка классической композиции и ордерных элементов в сочетании с лепной пластикой геральдического характера использована в решении двухзального кинотеатра "Победа" в Минске (арх. И. Лангбард, М. Бакланов, 1947 г.). Главный объём, фланкированный пониженными боковыми крыльями, акцентирован портиком из гранёных колонн коринфского ордера с развитым антаблементом, карнизом и завершённым аттиком. Ось симметрии фасада кинотеатра "Спартак" в Минске
(сейчас театр "Молодёжный", арх. Т. Каманина, 1950-е гг.) акцентирована входной нишей с двумя ионическими колоннами, ритм которых продолжен в боковых частях сдвоенными пилястрами. Над нишей возвышается объём с люнетой в тимпане.
Решение фасада кинотеатра им. Калинина в Гомеле (арх. В. Вараксин, 1950-1955 гг.), представляющего свободную интерпретацию ренессансной постройки, перекликается со знаковым для советской архитектуры зданием - Центральным домом архитектора в Москве (главный фасад - арх. А.Буров, 1938-1941 гг.), который в свою очередь является реализованным мотивом фрески Пьеро делла Франческа.

Monday, November 24, 2014

Біл "Bojangles" Робінсан (25 траўня 1878 – 25 лістапада 1949)

25-га лістапада 1949 г. памёр Біл "Баджанґлз" Робінсан, неверагодны танцор. Ён быў самым высокааплочваным афраамэрыканскім акторам свайго часу, але памёр без капейкі пры душы. Біл пасьпеў трапіць у турму, прыняць удзел у баявых дзеяньнях у Першую сусветную вайну і стаць зоркай. Праўда, у фільмах, што памятаюць, магчыма, толькі з-за яго танцаў, ён амаль ніколі не выконваў галоўную ролю. Нарэшце, яго дзень народзінаў стаў сьвятам. 25 траўня - Дзяржаўны дзень чачоткі ў ЗША. Існуе нават легенда, што аднойчы Біл Робінсан перамог у танцавальным спаборніцтве, дзе яго супернікамі былі Рэй Болджэр, Фрэд Астэр і Джэймс Марцін.

Tuesday, November 18, 2014

Дэвід Бордвэл пра ЖЛҐ - ADIEU AU LANGAGE: 2 + 2 x 3D

"Бывай, мова", новы фільм Жан-Люка Ґадара, на лістападаўскім глядацкім галасаваньні заняў ганаровае перадапошняе месца, я ж быў прыгаломшаны і зьбянтэжаны. Паспрабаваў штосьці накрэмзаць сам, але ў выніку аддаў перавагу перакладу артыкулу свайго любімага Дэвіда Бордвэла. Можна з пэўнасьцю сказаць, што Бордвэл зьяўляецца адным з самых цікавых цяперашніх ангельскамоўных кінакрытыкаў. А інтарэс у гэтым тэксьце яшчэ і ў тым, што кінакрытык ў ім ня проста апісвае сваё ўражаньне ад фільма, але спрабуе растлумачыць, што ж і як робіць у гэтым фільме Ґадар.

Sunday, November 16, 2014

Хатні "Лістапад"

"Лістапад" скончыўся, але далёка не на ўсе фільмы атрымалася схадзіць.
Так што склаў сабе сьпіс таго, што можна знайсьці ў сеціве. Парадак алфавітны. Буду рады, калі хто-небудзь падзеліцца спасылкамі на іншыя фільмы.