Я не збіраюся быць аб'ектыўным да «Цімура і каманды» (2014, Наталля Галуза). Ужо калі я ўбачыў постэр з абаяльным хлопчыкам, выканаўцам галоўнай ролі, дык вырашыў для сябе, што фільм дакладна не будзе зусім дрэнным. Прагляд фільму толькі спраўдзіў мае спадзяванні. Хаця, нельга распавесці пра моцныя бакі фільму, не закрануўшы і адмоўнае.
Безумоўна, усім знаёмым з кнігай варта папярэдне ведаць, што «Цімур і каманда» нездарма нават у назве крыху адыходзіць ад аповесці Гайдара; гэта не экранізацыя, а спроба сучаснага прачытання сюжэту калісьці ці не найпапулярнай савецкай кніжкі для дзяцей. Узгадайма стары сюжэт: дзесьці пад Масквой, улетку 1929-га году Цімур са сваёй камандай дапамагаюць сем'ям чырвонаармейцаў. Галоўны канфлікт адбываецца з хеўрай несвядомых хуліганаў-зладзюжак, якіх Цімур у рэшце рэшт перамагае. Цімур быў унікальным героем, народжаным сваім часам. Гэтак жа, як і сучасная «дарослая» літаратура з'яўляецца літаратурай без героя, так цяжкавата сабе ўявіць і дзіцячага персанажа, што адыграваў бы падобную ролю. Ёсць, канешне, звышпапулярны Гары Потар, але жывы водгук, што цяпер знаходзяць у чытачэй і гледачэй людзі са звышнатуральнымі/магічнымі здольнасцямі – асобная тэма і толькі пацвярджае адсутнасць героя ў рэальнасці. Зрэшты, у выпадку кнігі Гайдара мы маем яшчэ і тую акалічнасць, што яна шчыльна звязаная з рэаліямі, даволі далёкімі для сучасных дзяцей.
Мне здаецца, што нежаданне паказаць тую ранейшую гісторыю зусім не псуе фільм. Так ці інакш, але Наталля Галуза адмаўляецца ад наўпроставай экранізацыі на карысць спробы перадаць атмасферу кнігі, яе дух і галоўную ідэю (Балазе, адзін з персанажаў Гайдара агучваў яе вельмі празрыста: «Ты заўсёды думаў пра людзей, і яны табе адплоцяць тым жа.») Завязка фільму такая: «Дзесяцігадовы Цімур на час летніх вакацый прыязджае ў вёску да дзядулі Карнея. Даследуючы наваколле, у хляву ён знаходзіць кнігу Аркадзя Гайдара «Цімур і яго каманда». Прачытаўшы аповесць, хлопчык вырашае стварыць сваю каманду для дапамогі тым, хто мае ў гэтым патрэбу.»
Неабходна прызнаць, што сцэнар з'яўляецца самым слабым месцам фільму, бо ў ім парассыпана процьма штампаў. Фактычна, асноўны сюжэт і яго дадатковыя лініі мала не цалкам складаюцца з агульных месцаў. Але нават нягледзячы на гэта, сцэнар мае таксама шэраг моцных бакоў. Па-першае, слушнай была ідэя не ўскладняць сюжэт. Адразу ж узгадваецца другая спроба сучаснай адаптацыі любімай савецкай кніжкі – «Дзіва-востраў, альбо Палескія рабінзоны» (2014, Сяргей Сычоў), дзе вопытны сцэнарыст Фёдар Конеў прыдумаў тры няўцямныя паралельныя гісторыі, дадаў падарожжы ў часе (ці ў вымярэннях?), чорную магію і Мірскі замак, а ў выніку дзеці ў кінатэатры гублялі інтарэс ужо на першай палове фільму і пачыналі займацца хто гульнямі, а хто мабільнымі тэлефонамі. І гэта пры тым, што самі па сабе прыгоды на палескіх балотах – выдатны матэрыял і экзотыка для сучаснага школьніка. У «Цімуры і камандзе» ж сюжэт выразна акрэслены, і Наталля Галуза нават распавядае, што дзеці-акторы нават даволі часта змянялі дыялогі так, каб ім самім было лепш зразумела.
Па-другое ж, сцэнар фільму цікавы сваёй сімптаматычнасцю. Так, разам з фільмам «Белыя росы. Вяртанне», пра які я пісаў раней, «Цімур і каманда» мае выразны антыглабалісцкі настрой. Ужо сама гэтая сінхранія паміж прадукцыяй Беларусьфільму і фільмам незалежнай вытворчасці паказальная. Я не буду вяртацца да фільму Аляксандры Бутар, адзначу толькі факт рэваншу вёскі і традыцыйных каштоўнасцей у мастацкім кіно на фоне пастаянных сцверджанняў, што беларусы – ужо не вясковая нацыя. Такім чынам, Цімур вырашае дапамагаць старым, але галоўным яго супернікам становіцца не хуліган (магчыма, адмаўленне ад негатыўных дзіцячых вобразаў часткова тлумачыцца перакананнем рэжысёра, што выкананая ў фільме роля пакідае моцны адбітак на дзіцячай псіхіцы), а бізнэсовец, што хоча знішчыць вёску і пабудаваць на яе месцы элітныя катэтджы. Такім чынам, зноў супрацьстаянне хцівым капіталістам і жаданню зрабіць свет камфортна-аднастайным. Гучаць прамовы пра «ў гасцях добра, а дома лепш», але дзякуючы маленькім акторам нават у гэтых банальных словах прасвечвае шчырасць пачуцця і памкненне змяніць свет да лепшага (ці захаваць нешта добрае). Але фільм дэманструе і праблематычнасць антыглабалізму. Непасрэдна сцэна сутычкі з капіталістычнымі пачварамі адбываецца ў тэатралізаванай форме, як адмысловы карнавал. Калі задумацца, падзеі фільму вельмі нагадваюць многія сапраўдныя антыглабалісцкія форумы і дэманстрацыі. Гэты рух справядліва прыкмячае недахопы «антыглабалізму зверху», своеасаблівага рынкавага фундаменталізму, але не мае аніякай аніякай уцямнай стратэгіі. Антыглабалісцкі рух выконвае ролю сярэднявечнага карнавалу, калі верх і ніз часткова мяняліся месцамі, але толькі для таго, каб у выніку падмацаваць існуючы парадак. Болей за тое, пэўныя сюжэтныя павароты адкрыта сцвярджаюць: насамрэч мы маем справу з унутрысямейным канфліктам.
Але як бы то ні было, і гэтая ідэалагічная дылема, і сямейныя сваркі і звадкі, і спробы выратаваць вёску выглядаюць праўдападобна ў першую чаргу не дзякуючы сцэнарнаму майстэрству аўтараў, а праз арганічнасць дзяцей у кадры. У гэтых актораў вельмі часта атрымліваецца сказаць нават банальнасьць такім чынам, што ў яе становіцца крыху сорамна не верыць. Вось за гэтую шчырасць падачы можна многае дараваць беларускаму фільму, які ў чарговы раз малюе нерэалістычна рускамоўную беларускую вёску і пазбаўлены хоць якіх алюзій на знаёмыя рэаліі. Верагодна, чарговы раз спрацавала жаданне захапіць як мага большую аўдыторыю і данесці фільм у тым ліку да рускага гледача. Праўда, дзіўна, што рэжысёры забываюцца, што за савецкім часам аказіянальныя рэгіяналізмы ў дыялогах ужываліся даволі шырока, і не толькі не заміналі разуменню нашых суседзяў, але дадавалі фільмам каларыту і абаяльнасці.
І ўсё ж фільм варта прызнаць бясспрэчнай удачай усёй здымачнай каманды. Здаецца, такога меркавання былі і дзеці гледачы, што складалі большасць аўдыторыі ў кінатэатры. Што б ні пісалі пра важнасць Беларусьфільму, будучыня беларускага кіно за незалежнымі аўтарамі, і наша галоўная студыя здолее захаваць сваю значнасць толькі калі павернецца да іх тварам.
Звесткі пра фільм:
Рэжысёр: Наталля Галуза
Сцэнар: Наталля Галуза, Уладзімір Марозаў, Дзяніс Бяспалы
Аператар: Таццяна Логінава
Вытворчасць: Кінакампанія «Ілюзіён»
У ролях: Аляксандр Вяргун, Злата Глухоўская, Серафім Міргарадскі, Дар'яна Лукашова
Узнагароды:
- «Лепшы дзіцячы фільм» (галоўны прыз) на фестывалі «Кінашок» у Анапе,
- прыз за лепшы поўнаметражны фільм у намінацыі «Кіно для ўсёй сям’і» на ХІІ Маскоўскім фестывалі кіно «Маскоўская прэм’ера»,
- прыз глядацкіх сімпатый на ІХ Міжнародным фестывалі тэатра і кіно «У сямейным коле» ў Іркуцку,
- «Лепшы ігравы фільм» (трэцяя прэмія) на Міжнародным фестывалі праваслаўнага кіно «Пакровы» ў Кіеве,
- прыз глядацкіх сімпатый і прыз за лепшую дзіцячую акцёрскую работу на V Санкт-Пецярбургскім дзіцячым дабрачынным кінафестывалі «Дзіцячы КінаМай».
Дадатковыя матэрыялы:
Інтэрв'ю з Наталляй Галуза.
«Пацалунак для Цімура» - рэцэнзія на фільм Ірэны Кацяловіч. Там даволі чаго напісана справядліва, але раскрываецца замнога дэталяў сюжэту. Таму ўсё ж не раю чытаць да прагляду.
Рэцэнзія, нібыта напісаная вучнем 4-га класу Паўлам Прыёмкам.

Тимур и его команда, 1940 |
Тимур и его команда, 1976 |
Тимур и команда, 2014 |

No comments:
Post a Comment