«На Чорных лядах» — гэта фільм, які бачыў, альбо рана ці позна абавязкова паглядзіць кожны нацыянальна зангажаваны беларус. Прычынаў даволі: гэта экранізацыя паводле твораў позняга Васіля Быкава (калі, як вядома, яго ўжо не стрымлівала савецкая цэнзура), у цэнтры сюжэта знаходзіцца Слуцкі Збройны Чын, ён выразна антысавецкі і быў пакладзены на паліцу Беларусьфільма пасля рэферэндуму 1995 году (хоць і паказваўся па тэлебачанні). Рэжысёру Валерыю Панамарову належыць яшчэ і культавы фільм Тутэйшыя (1993), і нарэшце, персанажы там размаўляюць па-беларуску (хіба не галоўнае патрабаванне да «нацыянальнага кіно» ў пэўных колах).
Фільм пачынаецца з мізансцэны, што нагадвае «Праверку на дарогах» (1971) Аляксея Германа, але бадай што падабенства выпадковае і такое ўражанне выкліканае ў першую чаргу абмежаванай колькасцю спосабаў адразу ўвесці гледача ў партызанскую тэматыку, бо на гэтым паралелі і заканчваюцца. Фільм складаецца амаль цалкам з буйных планаў актораў, і нярэдка ў кадры знаходзіцца толькі адзін чалавек. Узгадваецца вядомая фраза, што кожны памірае самотным, і ўдзельнікам анты-бальшавісцкага супраціву сапраўды засталісь лічаныя гадзіны. Пра ранейшыя натхненне і мары можна пачуць хіба некалькі словаў у самым пачатку, і нават яны ўжо афарбаваныя паразай. Флэшбэкі таксама вяртаюць не да гэтых часоў, і нават не да шчаслівага дзяцінства цяперашніх партызанаў, а да момантаў, калі яны зразумелі, што мусяць пайсці насуперак хадзе гісторыі. Іх змрочныя суворыя твары — гэта твары людзей, што засталісь сам-насам са сваім конам, яны як краявіды Зямлі пасля Апакаліпсісу. Сімптаматычна, што фільм быў зняты менавіта ў 1995 годзе, калі палёт Адраджэння быў спынены, і позірк многіх вярнуўся назад — да былых паразаў. Фільм заканчваецца тым, што на свет апускаецца цёмная ноч страчаных надзей, але чалавек ідзе ў гэтую ноч, і, магчыма, дойдзе да світанку. Але важна і тое, што непрыемнае рашэнне, прынятае змагарамі за незалежную Беларусь ў фільме, хоць і не змяняе жалезнай хады гісторыі, дазваляе ім застацца людзьмі. Не ўпэўнены, што гэта атрымалася ў многіх адраджэнцаў 90-х. Што тычыцца фільма, шкада толькі, што тое, што мы можам бачыць зараз паводле з адной папулярных баек — чарнавы матэрыял, і імаверна, некаторыя недапрацаваныя моманты (у першую чаргу вельмі слабы мантаж гуку) меліся быць змененыя. Магчыма, зменены быў бы і момант, калі Студэнт (многія партызаны выступаюць пад мянушкамі) перад смерцю чытае знакаміты верш Я. Купалы «А хто там ідзе...» так, нібы дэкламіруе са сцэны падчас нейкага ўрачыстага мерапрыемтсва. Зрэшты, улічваючы, што 90-я пакінулі нам мала дасканалых стужак, а буйныя планы «На Чорных лядах» можна спісаць і на тэлевізійнасць эстэтыкі, змушаную беднасць, магчыма, ніякай лепшай версіі фільма не магло з'явіцца. Так ці інакш, я б без ваганьняў аддаў бы перавагу «Чорным лядам», завершаным рэжысёрам да цэльнага выказвання, а не цудоўнай рамантычнай гісторыі пра скрадзеную кіраўніцтвам Беларусьфільма стужку.

No comments:
Post a Comment