Паход у кінатэатр прайшоў на дзіва мірна. Праблема ў тым, што я крыху сноб і не люблю людзей, што прыходзяць на фільм дзеля таго, каб жаваць поп-корн і паабжымацца зь дзяўчатамі, таму кожны раз я вагаюсь: ці варта ісьці ў кіно, калі фільм можна паглядзець і дома ў поўнай цішыні. Да таго ж мне заўсёды здавалася, што Дарэн Аранофскі пасьля "Пі" (а гэта было ажно ў 1998 годзе) ня зьняў аніводнага фільма, што ня быў бы кампрамісным і да канца апраўдваў бы укладзены рэжысэрам патас. Адным словам, патрапіў на сеанс я амаль выпадкова, як і большасьць прысутных, хоць і зь іншых прычынаў.
Аднак "Ной" Дарэна Аранофскі - не зусім тыповы блокбастэр, ён разам з апошнімі фільмамі Тэрэнса і Трыера належыць да шэрагу высокабюджэтных аўтарскіх выказваньняў, якім раптам знайшлось месца ў кінаіндустрыі, што само па сабе даволі цікава. Дарэн Аранофскі, як вядома, даўно цікавіўся гэтым сюжэтам (яшчэ ў школе ён напісаў верш пра патоп), але ў фільме асноўная тэма - той самы экзістэнцыйны выбар, біблейская ж гісторыя выратаваньня праведнікаў і пакараньня грэшнікаў сыходзіць на другі план. Рэжысэр не пайшоў зваблівым шляхам і не выкарыстаў найноўшыя спэцэфэкты, каб паказаць ўражаным гледачам уцялесьненага Бога: ён гаворыць з Ноем праз двухсэнсоўныя відзежы, астатнія ж ня бачаць Бога зусім. Чалавек закінуты ў сьвет, адзін у адзін у адпаведнасьці з тым, пра што пісалі філёзафы-экзістэнцыялісты і абіраючы сябе, ён абірае чалавека. Ной і яго сыны нават амаль не прыкладаюць рук да будаўніцтва каўчэга (гэтым займаюцца гіганцкія Вартавыя - палыя анёлы), - усё для таго, каб акцэнтаваць важнасьць і першаснасьць менавіта задачы выбару. З гэтай жа мэтай, верагодна, Аранофскі ігнаруе і патрабаваньні гістарызму. Кавалі ў фільме выкарыстоўваюць маскі для зваркі, а калі людзі спрабуюць захапіць каўчэг (яшчэ адно адхіленьне ад кананічнай гісторыі), у якасьці шчытоў яны выкарыстоўваюць кавалкі шыферу. Мусіць стаць зразумела, што людзі не зьмянілісь, і праблемы, што стаяць перад імі, таксама засталісь нязьменнымі. Каін забівае Авеля спачатку камнем, потым шабляй альбо з аўтамата, але і гэты выбар спрадвечны. Агістарызм і тэза сутнаснага падабенства людзей ня новая для Дарэна, і імпліцытна прысутнічала літаральна ва ўсіх яго фільмах, але менавіта зараз ён дасягнуў адзінства формы і зьместу.
Сноб заўсёды рызыкуе думаць пра людзей горш, чым яны ёсьць: нават звычайны эпіцэнтр папкорнавай оргіі падчас прагляду фільма заціх, хтосьці задрамаў, але астатнія зь інтарэсам сачылі за падзеямі (фільм, між іншым, вельмі пасьпяховы ў пракаце). Калі пачалісь фінальныя тытры, некаторыя гледачы нават пачалі несьмела пляскаць. Напэўна, справа ў тым, што "Ной" - сапраўды зусім не шараговы блокбастэр. Праўда, я ня пляскаў, і мяне ў фільме Дарэна Аранофскі кранула толькі далікатная, але дзейсная прапаганда вэгетарыянства, але гэта ўжо не павінна хваляваць ані рэжысэра, ані тых, каму заслужана спадабаўся яго новы фільм.

No comments:
Post a Comment