"Шагал - Малевіч" - фільм пра віцебскі пэрыяд жыцьця Марка Шагала, пра яго мастацкую школу, рэвалюцыйны ўздым у культуры і каханьне мастака да Бэлы Розэнфельд. Ня будзем прытрымлівацца дурной тэндэнцыі: канешне ж, гэта не беларускі фільм. Але гэтак жа сама бясспрэчна, што "Шагал і Малевіч" - гэта фільм пра мітычны Віцебск і пра таго самага мастака, што да скону памятаў родны горад, марыў пра вяртаньне, маляваў яго і прысьвячаў яму вершы.
Аляксандр Міта (Гори, гори моя звезда, Экипаж) абірае правераны спосаб здымаць фільм пра жыцьцё мастака: для ажыўленьня экраннай карцінкі ён выкарыстоўвае каляровыя фільтры, што перадаюць палітру, блізкую творам мастака. Ён паказвае, адкуль у карцінах Шагала зьявілісь многія вобразы (певень, скрыпач, мёртвае цяля, дзіўныя чалавечыя фігуры) і становіцца зразумела, што Марк Захаравіч у пэўным сэнсе сэнсе быў рэалістам, а фантасмагарычным было само жыцьцё беларускага мястэчка на пачатку мінулага стагодьдзя. Мадэрнізм, сапраўды, стаў выражэньнем карэнных зьменаў у сьвеце і ў тым, як чалавек бачыў сябе ў стасунках гэтым сьветам. А ў Віцебску, калі верыць сцэнарыстам, нават малы хлопчык маляваў на плоце не кароткія словы, а дзіўных жывёлаў, якіх называў жырафамі. Можа быць, і ня праўда, але калі глядзіш фільм, гэтаму верыш. І ўсё-ткі нягледзячы на гэта, фільм не атрымаўся, і не з-за пэўнай тапорнасьці эфэктаў, а з-за таго, што яму не стае сьмеласьці: у фінале Шагал, Бэла, ды іншыя ляцяць, але не пакідае ўражаньне, што дух творчасьці застаецца пахаваны пад кінастужкай на зямлі. А. Міта выбірае правераны шлях і аказваецца там жа, дзе і большасьць фільмаў, прысьвечаных мастакам (за выключэньнем "Караваджа" Дэрэка Джармэна ды яшчэ некалькіх): яны блякнуць перад карцінамі і не захоўваюць ані годнасьці жывапісу, ані годнасьці кінематографу. А фільм "Шагал - Малевіч", верагодна, ня выкліча нават жывога абмеркаваньня, бо на сэансе прысутнічала 7 чалавек, а гэтага статыстычна недастаткова.

No comments:
Post a Comment